Меланхолія

Меланхолія (ад стар.-грэч.: μελανχολία «меланхолія», з μέλας «чорны, цёмны» + χολή «жоўць; гнеў») — тэрмін, які пазначаў да пачатку XX стагоддзя адзін з відаў псіхічных расстройстваў, што прыводзяць да непрыемных, балючых душэўных пакут.
Тэрмін быў прапанаваны яшчэ ў старажытнасці «бацькам медыцыны», грэчаскім урачом Гіпакратам. Слова перакладаецца з грэчаскага як «чорная жоўць». На працягу стагоддзяў прычынай меланхоліі лічыўся лішак у арганізме гэтай вадкасці. Энцыклапедычнае апісанне ўсіх відаў і праяў меланхоліі (так, як яна разумелася ў XVII стагоддзі) прыведзена ў аб'ёмным трактаце Роберта Бёртана «Анатомія меланхоліі» (1621).
У наш час замест паняцця «меланхолія» ў медыцынскіх мэтах выкарыстоўваецца тэрмін «дэпрэсія». Звычайна «меланхоліяй» завуць проста сумны, маркотны настрой.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Меланхолік — адзін з 4 відаў тэмпераменту паводле Гіпакрата.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зигмунд Фрейд «Печаль и меланхолия» Архівавана 12 лютага 2008. (Психология эмоций. Тексты /Под ред. В. К. Вилюнаса, Ю. Б. Гиппенрейтер. — М.: Изд-во Моск. ун-та, 1984.)
- Юханнисон К. История меланхолии. М.: Новое литературное обозрение, 2011
- Меланхолия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Taedium vitae // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.