Бронзаўка залацістая (Cetonia aurata) — жук з сямейства пласцініставусых (Scarabaeidae).
Афарбоўка цела залаціста-зялёная з металічным бляскам, ніз медна-чырвоны. Надкрылы з белымі плямкамі. Даўжыня цела да 20 мм.
Лічынка выгнутая, шаравата-белая, пакрытая рыжымі валаскамі. Жыве ў гнілой драўніне.
Дарослыя бронзаўкі аб'ядаюць маладыя парасткі ды кветкі. Зімуюць у глебе. У адрозненне ад іншых жукоў лётаюць са складзенымі надкрыламі за кошт выразаў на іх баках.
↑Royal College of Surgeons in London.IV // Catalogue of the Contents of the Museum of the Royal College of Surgeons in London. — London: Printed by Richard Taylor, Red Lion Court, Fleet Street, 1830. — Т. IX. — С. 113. — 158 с.
Веремчук О. Н. Природные сообщества Беларуси: учебное пособие / О. Н. Веремчук, А. Т. Жуковский, Н. К. Якимович; М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Брест: Изд-во БрГУ, 2008.
Конюшка В. С. Наземныя беспазваночныя / В. С. Конюшка, У. А. Радкевіч, Т. М. Раменка. — Мн.: Нар. асвета, 1980.
Мамаев Б. М. Школьный атлас-определитель насекомых: Кн. для учащихся / Б. М. Мамаев. — М.: Просвещение, 1985.
Растения и животные: Руководство для натуралиста: Пер. с нем. / К. Нидон, д-р И. Петерман, П. Шеффель, Б. Шайба. — М.: Мир, 1991.