Брытанская акадэмія
Брытанская акадэмія | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | навуковае таварыства[d] і дзяржаўная акадэмія навук[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1902[1] |
Галіна | вышэйшая адукацыя |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчыная арганізацыя | Лонданскае каралеўскае таварыства |
Член у | |
thebritishacademy.ac.uk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская акадэмія — нацыянальная акадэмія Вялікабрытаніі для грамадскіх і гуманітарных навук.
Акадэмія аб’ядноўвае больш за 800 навукоўцаў. З’яўляецца самакіравальнай і незалежнай арганізацыяй. Размяшчаецца ў Лондане.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1901 па ініцыятыве Лонданскага каралеўскага таварыства, для прадстаўлення інтарэсаў брытанскай гуманітарнай навукі, была створана акадэмія. Гэта дазволіла ёй удзельнічаць у Міжнароднай асацыяцыі акадэмій (МАА), заснаванай у 1899 годзе.
Брытанская акадэмія была зацверджана ў 1902 годзе каралеўскай хартыяй.
Першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі (1902—1907) стаў Дональд Макей, 11 лорд Рэй. Першым сакратаром акадэміі на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў быў адзін з ініцыятараў яе стварэння Ізраэль Голанц.
Поўная афіцыйная назва: The British Academy for the Promotion of Historical, Philosophical and Philological Studies (Брытанская акадэмія па садзейнічанні гістарычным, філасофскім і філалагічным даследаванням).
У складзе Акадэміі 18 аддзяленняў або секцый.
Члены Акадэміі падзяляюцца на Ordinary Fellows (звычайных членаў), Senior Fellows (старэйшых сяброў — навукоўцаў, якім больш за 70 гадоў), Corresponding Fellows (членаў-карэспандэнтаў) і Honorary Fellows (ганаровых членаў, колькасць якіх не перавышае 20 чалавек). Штогод у Акадэмію абіраецца да 35 новых звычайных членаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- British Academy (англ.)
- ↑ а б ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240125131018/http://www.unionacademique.org/en/members Праверана 25 студзеня 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ https://allea.org/members Праверана 17 студзеня 2023.
- ↑ https://web.archive.org/web/20221009095816/https://council.science/members/online-directory/ Праверана 9 кастрычніка 2022.