Брэсцкі мір (9 лютага 1918)
Выгляд
Брэсцкі мір | |
---|---|
| |
Тып дагавора | Мірная дамова |
Дата падпісання | 27 студзеня (9 лютага) 1918 |
Месца падпісання | Брэст-Літоўск |
Бакі |
УНР, Германская імперыя, Аўстра-Венгерская імперыя, Асманская імперыя, Балгарскае царства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэсцкі мір — мірнае пагадненне папаміж Украінскай Народнай Рэспублікай з аднаго боку і Германскай імперыяй, Аўстра-Венгерскай імперыяй, Асманскай імперыяй і Балгарскім царствам з другога, падпісанае 27 студзеня (9 лютага) 1918 года ў Брэсце. Першы мірны дагавор падчас Першай сусветнай вайны. Стаў вынікам аднаго з этапаў перамоў у Брэст-Літоўску, агульным вынікам якіх быў выхад бальшавіцкай Расіі з Першай сусветнай вайны.
Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаваўся суверэнітэт УНР. У абмен на гэта УНР абавязалася не ўступаць у саюзы, накіраваныя супраць Цэнтральных дзяржаў, і пастаўляць Цэнтральным дзяржавам харчаванне і сыравіну.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Брэсцкі мір (паміж Савецкай Расіяй і Цэнтральнымі дзяржавамі)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэсцкі мір (9 лютага 1918)
Катэгорыі:
- Дагаворы паводле алфавіта
- Міжнародныя дагаворы Асманскай імперыі
- Міжнародныя дагаворы Аўстрыі
- Міжнародныя дагаворы Германіі
- Міжнародныя дагаворы Украіны
- Міжнародныя дагаворы Балгарыі
- Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны
- Мірныя дагаворы XX стагоддзя
- Першая сусветная вайна
- Люты 1918 года
- 1918 год у Брэсце
- Падзеі ў Брэсце
- Брэсцкі мір