Брэсцкі электратэхнічны завод
Адкрытае акцыянернае таварыства «Брэсцкі электратэхнічны завод» — прадпрыемства транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе вытворчасць апаратуры чыгуначнай аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі, сістэм аўтакіравання рухомага складу. Знаходзіцца ў горадзе Брэсце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства спраектавана і пабудавана ў 1976 годзе ў рамках комплекснай сістэмы аўтаматызацыі чыгуначнага транспарту СССР і да 1991 года ўваходзіла ў склад навукова-вытворчага аб’яднання «Союзжелдоравтоматизация» МШЗ СССР. У 2000 годзе прадпрыемства было ўключана ў склад Беларускай чыгункі.
29 снежня 2010 года вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі электратэхнічны завод» Беларускай чыгункі пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Брэсцкі электратэхнічны завод». Органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд за дзейнасцю Таварыства, з’яўляецца Беларуская чыгунка.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Агульная колькасць працуючых 576 чалавек.
Спецыялізуецца на выпуску вырабаў, прызначаных для забеспячэння работы сродкаў аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі на чыгуначным транспарце, апаратуры кіравання лакаматывамі і запасных частак. Акрамя таго завод выпускае тавары народнага спажывання з металу і пластмас.
Экспартуе прадукцыю ў Азербайджан, краіны Балтыі, Грузію, Казахстан, Расію, Узбекістан, Украіну, Чэхію.