Бульбяны хлеб
Бульбяны хлеб — від хлеба, у якім бульба замяняе частку звычайнай пшанічнай мукі. Яго гатуюць рознымі спосабамі, у тым ліку выпякаюць на гарачай патэльні ці ў духоўцы. Бульбяны хлеб можа быць дражджавым або бездражджавым, у яго дадаюцца розныя інгрэдыенты. Суадносіны бульбы і пшанічнай мукі вагаюцца, у некаторых рэцэптах больш бульбы, у іншых больш пшанічнай мукі. Часам для вырабу хлеба выкарыстоўваецца бульбяное пюрэ ці абязводжаныя бульбяныя шматкі.
Для прыгатавання бульбянога хлеба бяруць сырую або адварную бульбу. Сырую бульбу чысцяць ад лупіны і вочак, труць на тарцы, адціскаюць сок і дадаюць у прыгатаванае цеста. Вараную бульбу выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі пюрэ, прычым у пюрэ не трэба дадаваць малако. У цеста можна дадаваць таксама пюрэ з печанай бульбы. Атрыманае цеста запякаецца ў духоўцы або на патэльні каля 5 хвілін да ўтварэння залацістай скарыначкі. Хлеб падаюць гарачым.