Перайсці да зместу

Хлеб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлеб
Дата заснавання / стварэння 30 тысячагоддзе да н.э.
Выява
Матэрыял вада[1], мука[1], павараная соль[1], S. cerevisiae, смакавыя дабаўкі, курынае яйка[d], малако і алей[d]
Вугляродны след 0,6 кг адпаведніка CO₂/кг[2]
Метад вырабу breadmaking[d]
Код NCI Thesaurus C178203
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі

Хлеб — харчовы прадукт, які вырабляюць выпяканнем разрыхленага дражджамі або закваскай цеста, гатаванага з мукі, вады і солі з дадаваннем, ці без яго, цукру (патакі), тлушчаў, малака, соладу і прыпраў (аніс, кмен і інш.). Для вырабу хлебе бяруць пшанічную і жытнюю муку, зрэдку — кукурузную, ячменную і інш. Хлебам часта называюць сельскагаспадарчыя культуры (пшаніцу, жыта, ячмень і інш.), а таксама само зерне гэтых культур і вырабленую з яго муку (гл. зерневыя культуры).

У гатовым хлебе да 56 % вугляводаў (у асноўным крухмал), 5-8 % бялкоў, мінеральныя рэчывы, амінакіслоты, вітаміны (у асноўным групы B). Энергетычная каштоўнасць 100 грамаў хлеба да 1,4 МДж (347 ККал).

  • Казаков Е. Д. От зерна к хлебу / Е. Д. Казаков. — М.: Легкая и пищевая промышленность, 1997. — 144с.