Бінаўральны эфект
Выгляд
Бінаўральны эфект, лакалізацыя гуку (ад лац.: bini — пара і лац.: auris — вуха) — здольнасць чалавека і жывёл вызначаць, у якім напрамку ад іх знаходзіцца крыніца гуку. Эфект абумоўлены наяўнасцю двух гукапрымальнікаў — вушэй. Гукавыя хвалі звычайна падыходзяць да аднаго вуха раней, чым да другога. Вушы здольныя ўлоўліваць гэтую розніцу, калі яна не меншая за 0,00003 сек.[1] Каб вызначыць напрамак, адкуль ідзе гук, чалавек паварочвае галаву да крыніцы гуку так, каб вушы ўчулі гук адначасова. Гэты эфект выкарыстоўваецца ў гукаўлоўніках.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ В.Я. Березовский, И.Н. Веселовский, А.Я. Модестов, В.Л. Левкович. Справочник по элементарной математике, механике и физике. Издание восьмое. Государственное издательство БССР, редакция научно-технической литературы, Мн., 1962