Вакцына ад адру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вакцына ад адру
Класіфікацыя
АТХ J07BD01
Лекавыя формы
?

Вакцына ад адру — вакцына, якая вельмі эфектыўна засцерагае ад aдзёр.[1] Пасля атрымання адной дозы 85 % немаўлят ва ўзросце дзевяці месяцаў і 95 % дзяцей ва ўзросце пасля дванаццаці месяцаў з'яўляюцца імуннымі.[2] Амаль усе асобы, у якіх не выпрацаваўся імунітэт пасля першай дозы, атрымліваюць яго пасля другой дозы. Калі працэнт вакцынацыі сярод насельніцтва вышэй за 93 %, звычайна больш не адбываецца выбухаў адру; аднак яны могуць зноў з'явіцца, калі працэнт вакцынацыі знізіўся. Эфектыўнасць вакцыны доўжыцца шмат гадоў. Незразумела, ці зніжаецца эфектыўнасць з цягам часу. Вакцына таксама можа засцерагчы ад хваробы пры ўмове прымянення праз некалькі дзён пасля кантакту з хворым.[1]

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

У цэлым вакцына бяспечная, у тым ліку для асоб, хворых на ВІЧ- інфекцыю. Пабочныя эфекты нязначныя і кароткатэрміновыя. Яны могуць уключаць боль у месцы ін'екцыі ці нязначную ліхаманку. Анафілактычная рэакцыя зафіксавана прыблізна ў аднаго чалавека на сто тысяч. Не выяўлена павышэння працэнту выпадкаў сіндрому Гіена-Барэ, аўтызму і запалення кішэчніку.[1]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Вакцына даступная асобна, а таксама ў спалучэнні з іншымі вакцынамі, у тым ліку з вакцынай ад краснухі, вакцынай ад свінкі і вакцынай ад ветраной воспы (трывакцына MMR і тэтравакцына MMRV). Вакцына аднолькава добра дзейнічае ў любым складзе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя раіць прымяняць яе да немаўлят ва ўзросце дзевяці месяцаў у рэгіёнах распаўсюджвання хваробы. У рэгіёнах, дзе захворванне сустракаецца вельмі рэдка, мае сэнс праводзіць вакцынацыю ва ўзросце дванаццаці месяцаў. Гэта жывая вакцына. Яна выпускаецца ў форме парашку, які разводзіцца перад увядзеннем пад скуру ці ў цягліцу. Праверка эфектыўнасці працы вакцыны праводзіцца з дапамогай аналізаў крыві.[1]

Гісторыя, грамадства і культура[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак на 2013 г., прыблізна 85 % дзяцей ва ўсім свеце прайшлі вакцынацыю.[3] У 2008 г. мінімум у 192 краінах прапаноўваліся дзве дозы.[1] Упершыню вакцына была прадстаўлена ў 1963 г.[2] Вакцына ў складзе адзёр-свінка-краснуха (MMR) стала даступнай у 1971 г.[4] У 2005 г. да іх дадалі вакцыну ад ветраной воспы, стварыўшы вакцыну MMRV.[5] Яна ўваходзіць у Спіс неабходных лекаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і з'яўляецца самым важным прэпаратам у базавай сістэме аховы здароўя.[6] Вакцына не вельмі дарагая.[1]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е "Measles vaccines: WHO position paper" (PDF). Weekly epidemiological record. 84 (35): 349–60. 28 August 2009. PMID 19714924.
  2. а б Control, Centers for Disease; Prevention (2014). CDC health information for international travel 2014 the yellow book. p. 250. ISBN 9780199948505.
  3. Measles Fact sheet N°286. who.int (1 лістапада 2014). Праверана 4 February 2015.
  4. Vaccine Timeline. Праверана 10 February 2015.
  5. Mitchell, Deborah (2013). The essential guide to children's vaccines. New York: St. Martin's Press. p. 127. ISBN 9781466827509.
  6. WHO Model List of EssentialMedicines. World Health Organization (1 кастрычніка 2013). Праверана 22 April 2014.