Адзёр
| Адзёр | |
|---|---|
| Вірус адру пад электронным мікраскопам | |
| МКХ-11 | 1F03 |
| МКХ-10 | B05. |
| МКХ-10-КМ | B05 і B05.9 |
| МКХ-9 | 055 |
| МКХ-9-КМ | 055[1][2] |
| DiseasesDB | 7890 |
| MedlinePlus | 001569 |
| eMedicine | derm/259 |
| MeSH | D008457 |

Адзёр — заражэнне дыхальных шляхоў адзёрным вірусам ад хворага чалавека пры размове, чханні і кашлі. Ускладненне хваробы выклікае паражэнне дыхальных шляхоў, органаў слыху і цэнтральнай нервовай сістэмы, гаймарыт, фарынгіт, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію, серозны менінгіт, менінгаэнцэфаліт, энцэфалапатыю, полінеўрыт і падвостры склеразавальны панэнцэфаліт, што ўяўляе смяротную пагрозу.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Адзіным спосабам прадухілення заражэння ёсць вакцынаванне. Насельніцтва Беларусі атрымлівае 2 прышчэпкі ў 1 і 6 год[3].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба пачынаецца ўздымам тэмпературы да +39 °C. З'яўляецца рэзкі сухі кашаль, закладзенасць носа, пачырваненне і разрыхленне слізістай задняй сценкі глоткі. Праз 2 дні ўзмацняецца кашаль, развіваецца кан'юнктывіт і святлабоязь, на слізістай шчок з'яўляецца плямістая экзантэма. Першы сып з'яўляецца за вушамі, на пераноссі. Цягам сутак сып распаўсюджваецца на ўвесь твар, шыю, верхнюю частку грудзіны, на другія суткі — на тулава і рукі, на трэція — на ногі. Сып мае выгляд дробных плям і пухіркоў ружовага або чырвонага колеру, якія на працягу некалькіх гадзін павялічваюцца ў памерах і зліваюцца. Праз 3-4 дні сып пачынае цямнець і знікае праз 7-19 дзён, што суправаджаецца вотруб'епадобным лушчэннем скуры[4].
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ en — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 сакавіка 2012). Праверана 11 чэрвеня 2013.
- ↑ Вольга Бацкалевіч. Адзёр і яго прафілактыка(недаступная спасылка). Раённая газета «Ляхавіцкі веснік» (19 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 чэрвеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адзёр