Перайсці да зместу

Ван Таа (урач)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ван Таа
Дата нараджэння 670
Месца нараджэння
Дата смерці 755
Грамадзянства
Бацька Wang Jingzhi[d]
Маці Princess Nanping[d]
Род дзейнасці урач
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ван Таа (王燾; 670755) — кітайскі дзяржаўны служачы і ўрач часоў імперыі Тан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай правінцыі Шэньсі у чыноўніцкай сям’і. Яго дзед быў першым міністрам імператара Тай-цзуна  (руск.). Высокія пасады займалі яго бацька Ван Цзін і старэйшы брат. Ван Таа працягнуў сямейную традыцыю, змяніўшы за сваё жыццё некалькі пасад. Ніколі не быў прафесійным урачом.

У юнацтве Ван Таа шмат хварэў. Яму часта даводзілася прымаць розныя лекі. Спрабуючы разабрацца ў механізме іх дзеяння, ён пачаў вывучаць медыцыну. Імкненне да авалодання медыцынскімі ведамі ўзрасло падчас хваробы маці. Ван Таа стаў часта кансультавацца са знакамітымі лекарамі і, у рэшце рэшт, дастаткова добра авалодаў асновамі медыцыны.

Пазней Ван Таа быў прызначаны чыноўнікам дзяржаўнага кнігасховішча Хун-вэнь, дзе захоўвалася мноства старадаўніх кніг. На працягу больш чым 20 гадоў службы ў кнігасховішчы ён вывучаў там медыцынскія кнігі, выпісваў з іх рэцэпты, з часам сабраўшы багатыя матэрыялы.

У 742 Ван Таа быў накіраваны на службу ў горад Фанлін (на тэрыторыі сучаснай правінцыі Хубэй). Сабраныя за час службы ў кнігасховішчы матэрыялы ён узяў з сабой. Падчас эпідэміі, якая ўспыхнула тут, паспяхова вылечыў сваіх сваякоў і знаёмых.

У 752 годзе на аснове сабраных медыцынскіх матэрыялаў Ван Таа склаў кнігу «Вайтай міяафан» («Сакрэтныя рэцэпты з кнігасховішча»), у якой акрамя лекавых рэцэптаў апісаны метады прыпякання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белоусов П. В. Теоретические основы китайской медицины (серия «Китайская чжэньцзю-терапия») — Алматы, 2004. — 172 с. ISBN 9965-15-219-5.