Хубэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хубэй
кіт.: 湖北省
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Li Hongzhong[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 185 900 ± 1 км²[1]
Хубэй на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-HB
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Хубэй на Вікісховішчы

Хубэ́й — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у сярэднім цячэнні ракі Янцзы.

Плошча 187,4 тыс. км². Насельніцтва 59,75 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Ухань.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя размешчана ў межах Цзянханьскай раўніны, на ўсходзе — адгор'і хрыбта Дабашань (вышыня да 3052 м). Галоўная рака — Янцзы. Шмат азёр. Клімат субтрапічны, мусонны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Арашаецца каля 50 % пасяўной плошчы. Галоўная культура — рыс. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, бавоўнік, рамі, кунжут, арахіс, рапс, чай, тытунь. Пладаводства (цытрусавыя, яблыкі, грушы).

Гадуюць буйную рагатую жывёлу (выкарыстоўваецца пераважна як цяглавая сіла), свіней, птушак. Рыбаводства.

Нарыхтоўка пладоў тунгавага дрэва, драўніны. Вядзецца здабыча жалезнай руды і руд каляровых металаў.

Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (цяжкае, энергетычнае, радыётэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, харчовая, вытворчасць буд. матэрыялаў. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Ухань, Хуаншы, Сянфань, Ічан.

Суднаходства па рацэ Янцзы і яе прытоках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/
  2. http://www.stats.gov.cn/english/newsandcomingevents/t20110429_402722516.htm