Перайсці да зместу

Вельбот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вельбот (ад англ. whaleboat "судна на кітоў") — тып адкрытага лёгкага вузкага марскога судна з завостранымі носам і кармою. Рухаецца як з дапамогай вёслаў, так і розных тыпаў рухавікоў.

Першапачаткова вельботы ўжываліся для палявання на кітоў. З XVIII ст. выкарыстоўваліся пад час ваенных экспедыцый. Пазней, дзякуючы манеўранасці, адноснай хуткаходнасці і прастаце кіравання набылі папулярнасць сярод гоншчыкаў, яхтсменаў, патрулёў. Сучасныя вельботы часцей ўжываюцца для патрулявання ўзбярэжжа, правядзення даследчых і выратавальных аперацый. Звычайна, яны снараджаны высоўным кілем, здымнай мачтай, ветразем, 4—8 вёсламі. Вырабляюцца з дрэва, фанеры, розных відаў пластыка, алюмінія.