Судна
Судна | |
---|---|
![]() Браняносец Чорны прынц. Фатаграфія сярэдзіны 1880-х | |
Прывад | Вясло, ветразь, паравая машына, турбіна, атамны рэактар |
Перыяд | З 13000 да н.э.[1] |
Скорасць | Найбольшая: 300 вузлоў (555 км/г)[2] |
Вобласць ужывання | Грамадскі транспарт, грузаперавозкі, Спорт, Забавы, Навуковыя даследаванні |
Інфраструктура | Сусветны акіян, рэкі, азёры |
Су́дна — па вызначэнні ваенна-марскога слоўніка[3], плаўсродак, якае выкарыстоўваецца ў якасці транспартнага сродку. Такім чынам, плывучыя прычалы, пантоны і г. д. да суднаў не адносяцца.
Увогуле пад тэрмінам судна маецца на ўвазе любы транспартны сродак для перавозкі пасажыраў ці грузаў праз адну з традыцыйна не прыстасаваных для чалавека прастор — гэта значыць любую, акрамя наземнай.[4]
Непасрэдна ў рух судна прыводзіцца рухавіком, у якасці якога выкарыстоўваецца буксірны канец, вясло, вяслярнае кола, ветразь, шруба (пагружаная ў ваду ці паветраная) ці рэактыўны струмень (не вады). Рухавік (для самаходных суднаў) прыводзіцца ў дзеянне рухавіком, які пераўтварае патэнцыйную энергію працоўнага рэчыва (каларыйная ежа, вугаль, прадукты перапрацоўкі нафты, сціснутае паветра, ядзернае паліва) і хімічная энергія акумулятараў, у механічную энергію руху, у ролі якога выкарыстоўваецца крыніца мускульнай сілы, рухавік унутранага згарання (Дызелі ці Ота), электраматор, паравая машына, турбіна або рэактыўны рухавік.
Паводле МППСС[5] (Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у моры), правіла 3а[6]: слова «судна» азначае ўсе віды плывучых сродкаў, уключаючы неводазмяшчальныя судны (напрыклад, на паветранай падушцы, экраналёты і г. д.) і гідрасамалёты, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць скарыстанымі ў якасці сродкаў перамяшчэння па вадзе
Тэрмін карабель блізкі па значэнні да паняцця судна, але не раўназначны яму. Судна — шырэйшае паняцце. Так, вяслярную лодку, водны веласіпед ці дошку для серфінгу нельга назваць караблём, аднак яны з’яўляюцца суднамі. Караблямі звычайна завуцца толькі досыць вялікія судны ваеннага прызначэння ці парусныя судны з вызначаным відам абсталявання. Караблямі прынята лічыць усе судны, якія нясуць на сабе ваенна-марскі сцяг, незалежна ад іх памеру. Прыклад: караблі (у тым ліку маніторы) Дняпроўскай, Дунайскай, Амурскай і Пінскай ваенных флатылій. Акрамя ўнікальнай уласнай назвы, караблі, як правіла, маюць дзяржава сцяга, порт прыпіскі і класіфікацыйнае таварыства.
Зноскі
- ↑ Сергей Токарев. Краткая история корабля (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 31-01-2010.
- ↑ Рэкорд хуткасці на вадзе(недаступная спасылка). ginnes.su. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2009.
- ↑ Ваенна-марскі слоўнік = Военно-морской словарь (руск.) / под. ред. адмирала флота В. Н. Чернавина. — М.: Воениздат, 1990. — 511 с. — ISBN 5-203-00174-X.
- ↑ Вядома, аднак, што рускія князі ў старажытнасці з поспехам выкарыстоўвалі для перамяшчэння па зямлі свае ладдзі, пастаўленыя на колы падчас паходаў на Царград.
- ↑ МППСС Архівавана 17 жніўня 2009. (недаступная спасылка)
- ↑ Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у мора, правіла 3а Архівавана 8 мая 2005.