Вестфалія
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Locator_map_Westfalen_in_North_Rhine-Westphalia.svg/220px-Locator_map_Westfalen_in_North_Rhine-Westphalia.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Dortmund_Syburg_-_Hengsteystra%C3%9Fe_-_Br%C3%BCcke_04_ies.jpg/220px-Dortmund_Syburg_-_Hengsteystra%C3%9Fe_-_Br%C3%BCcke_04_ies.jpg)
Вестфалія (ням.: Westfalen) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Германіі. У наш час разам з былой зямлёй Ліпэ ўтварае ўсходнюю частку зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія і складаецца з акруг Арнсберг, Дэтмальд і Мюнстэр.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова Вестфалія (нароўні з Ангрыяй і Істфаліяй) уваходзіла ў склад герцагства Саксонія. Пасля разгрому Саксоніі Фрыдрыхам Барбаросай на тэрыторыі паўднёвай часткі краіны ў 1180 годзе было створана герцагства Вестфалія. Моцны ўплыў на палітычнае жыццё Вестфаліі аказваў архібіскуп Кёльна. Найбольш драматычныя падзеі адбываліся ў Вестфаліі ў гады Рэфармацыі, калі анабаптысты заснавалі тут Мюнстэрскую камуну. На зыходзе Трыццацігадовай вайны ў Вестфаліі быў складзены мір паміж каталікамі і пратэстантамі.
У 1803 годзе герцагства Вестфалія было скасавана і далучана да Гесэна.
Пасля нашэсця французскіх войскаў напачатку XIX стагоддзя на кароткі час было заснавана каралеўства Вестфалія. Пасля разгрому Напалеона Вестфалія ў 1815 годзе ўваходзіць у склад Прусіі ў якасці правінцыі Вестфалія і ў такой якасці існуе аж да 1946, калі на яе месцы засноўваецца федэральная зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вестфалія