Вуглавы градус
Градус, хвіліна, секунда — агульнапрынятыя адзінкі вымярэння плоскіх вуглоў. Таксама гэтыя велічыні выкарыстоўваюцца ў картаграфіі для вызначэння каардынатаў адвольнага пункту зямной паверхні.
Градус
[правіць | правіць зыходнік]Градус (ад лац.: gradus — дзяленне шкалы, крок, ступень) абазначаецца °. Адзін абарот роўны 360°. У прамым вугле, такім чынам, 90°, у разгорнутым — 180°.
Дзяленне акружнасці на 360° прыдумалі акадцы (вавіланяне).
Хвіліны і секунды
[правіць | правіць зыходнік]Па аналогіі з дзяленнем гадзіны як інтэрвалу часу градус дзеляць на 60 хвілін (ад лац. лац.: minutus — маленькі, дробны; абазначаецца знакам'), а хвіліну — на 60 секунд (ад лац.: secunda divisio — другі падзел; абазначаецца знакам "). Дзяленне градуса на хвіліны і секунды увёў Клаўдзій Пталемей[1]; карані ж такога дзялення ўзыходзяць да вучоных Старажытнага Вавілона (дзе выкарыстоўвалася шасцідзесятковая сістэма злічэння).
- 1′ = ≈ 2,9088821×10−4 радыян.
- 1″ = ≈ 4,8481368×10−6 радыян.
Зноскі
- ↑ Боголюбов 1983, с. 393—394.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боголюбов А. Н. Математики. Механики. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1983. — 639 с.
- Гельфанд И. М., Львовский С. М., Тоом А. Л. Малые углы // Тригонометрия. — М.: МЦНМО, 2002. — 199 с. — ISBN 5-94057-050-X. Архівавана 5 сакавіка 2016.