Вібаргскі ландстынг
Вібаргскі ландстынг (дацк.: Viborg Landsting) — сярэднявечны ландстынг у Даніі, які быў адзін з 3 галоўных. Два іншых галоўных знаходзіліся ў Рынгстэдзе і Лундзе. У 1805 годзе ланстынг быў заменены Вярхоўным судом Нёрскай Ютландыі.
Да 1550-х гадоў
[правіць | правіць зыходнік]- Ланстынг валодаў судовай уладай.
- Ланстынг валодаў заканадаўчай уладай. Такім чынам, ютландскае права было прынята ланстынгу ў 1241 годзе.
- Першапачаткова меркавалася, што ланстынг будзе абіраць каралёў. Пазней гэтая інстанцыя павінна была проста аддаваць павагу новым каралям.
- Ланстынг мог першапачаткова прыняць рашэнне аб вайне і міры.
Пасля 1550-х гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Ланстынг быў апеляцыйным судом па справах херэдтынга, біркетынгу і бютынга. Больш буйныя справы пасля маглі быць абскарджаны ў каралеўскім рэтэртынгу, а пасля 1661 года — у вярхоўным судзе.
Купля і продаж рыцарскіх мыз павінны былі адбывацца ў Вібаргскім ланстынгу. Гэта ставілася як да асноўнай колькасці рыцарскіх мыз у Паўночнай Ютландыі, так і да Паўднёвай Ютландыі (улічваючы Шлезвіг).
У 1700-х гадах
[правіць | правіць зыходнік]Снапстынг у Вібарзе служыў адгалінаваннем ланстынга. Снапстынг кантраляваў банкаўскія і крэдытныя аперацыі ў Ютландыі. Снапстынг таксама займаўся распаўсюджваннем рынка збыту збожжавых культур і бычкоў.
З-за дзейнасці ланстынгаў і снапстынгаў у Вібарзе ютландскія і іншыя новыя буржуазныя землеўладальнікі часта прыязджалі ў горад у XVIII стагоддзі.