Вібарг
| Горад | |||
| Вібарг | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| 56°27′ пн. ш. 9°24′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Цэнтральная Ютландыя | ||
| Камуна | Вібарг | ||
| Кіраўнік | Ulrik Wilbek[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 1474,05 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 51 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 8800 | ||
|
|
|||
| viborg.dk (дацк.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ві́барг (дацк.: Viborg) — горад у Даніі на паўвостраве Ютландыя, адміністрацыйны цэнтр амта Вібарг. Да 1340 г. тут выбіралі каралёў Даніі. Да 1650 г. найбуйнейшы горад Ютландыі. Цэнтр лютэранска-евангелічнага біскупства.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйны цэнтр вобласці Цэнтральная Ютландыя, размешчаны на поўначы вобласці. Плошча ўласна горада складае (без тэрыторыі камуны) — 1474,05 км². Колькасць гарадскога насельніцтва — 37 309 чалавек (2014).
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада паходзіць ад старажытнадацкага wi, якое азначае «свяцілішча»[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя паселішчы на тэрыторыі Вібарга ўзніклі ў 8 ст. (з’яўляўся меркавана язычніцкім культавым цэнтрам). Як горад пачаў развівацца з сярэдзіны 11 ст. Першапачаткова называўся Віб’ерг (Wibjerg). У 1065 годзе ў Вібаргу заснавана біскупства. Каля 1150 горад быў абнесены валам. У сярэдзіне 13 ст. заснаваны аўгусцінскі, у 1235 — францысканскі і каля 1240 — дамініканскі манастыры. Да 1340 года ў Вібаргу праводзіліся выбары дацкіх каралёў; да пачатку 17 ст. найбуйнейшы горад напаўвостраве Ютландыя, важны гандлёвы і фінансавы цэнтр[3].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры Вібаргв з брукаванымі вуліцамі — манументальны раманскі двухвежавы сабор (пабудаваны з гранітных валуноў у 1130-70-я гг.; перабудаваны ў 1876, роспісы Ё. Ф. Скоўгара); дамініканская царква Чорных манахаў (каля 1230). За межамі цэнтра — царква манастыра Асмілд (заснавана ў 1169; перабудавана ў 18 у.), цэрквы Вестэрванг (1970, арх. П. Э. Енсен, Х. Клок) і круглая ў плане Сондэрмарк (1982)[3].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць Гістарычны музей (1985), Музей Скоўгар (творы мастакоў сям’і Скоўгар і інш.), Музей пісьменніка С. С. Бліхера[3].
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/denmark/cities/
- ↑ Е. Н. Руденко. Введение в германскую филологию Архівавана 28 сакавіка 2018.
- ↑ а б в Виборг // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вібарг