Перайсці да зместу

Віварыні

Развязванне неадназначнасцей
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віварыні (італ.: Vivarini) — сямейства італьянскіх жывапісцаў, якія працавалі ў XV стагоддзі. Складалася з двух братоў — Антоніа (каля 1420 — пасля 1476) і Барталамеа Віварыні (каля 1430 — пасля 1491), і сына Антоніа — Альвізэ Віварыні (каля 1445 — каля 1505). Творчасць жывапісцаў з сям’і Віварыні ўяўляе сабой важную частку пераходнага перыяду ад готыкі да эпохі Рэнесансу.