Вікіпедыя:Discord

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Discord — прапрыетарны чат-дадатак для абмену тэкставымі паведамленнямі ў рэальным часе, найбольш прасунутая і зручная альтэрнатыва Skype і IRC. Даступны ў выглядзе вэб-сайта і дадаткаў для камп’ютара і мабільных прылад.

Перавагі і магчымасці Discord[правіць зыходнік]

  1. Двухфактарная аўтэнтыфікацыя без абавязковай прывязкі да нумара мабільнага тэлефона.
  2. Стабільныя пошук і гісторыя чатаў, якія не залежаць ад захавання логаў на лакальным камп’ютары.
  3. Мабільны дадатак не патрабуе значных рэсурсаў.
  4. Маецца поўнафункцыянальны вэб-інтэрфейс, існуюць версіі для Windows, macOS, Linux, Android, iOS.
  5. Няма абмежавання на колькасць удзельнікаў.

Удзельнічаць у чаце могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі Вікіпедыі і іншых праектаў Вікімедыя. Пры падключэнні трэба быць гатовым пацвердзіць сваю ідэнтычнасць з уліковым запісам, каб мы былі ўпэўненыя, што гэта вы, а не нейкі самазванец. Калі ж вы яшчэ не зарэгістраваныя ў Вікіпедыі, то вядома ж варта гэта зрабіць! Стварэнне ўліковага запісу прадаставіць вам магчымасць не толькі далучыцца да нашага чату, але і скарыстацца дадатковым зручным функцыяналам для працы з Вікіпедыяй.

Галоўным правілам паводзін у чаце з’яўляецца захаванне мінімальнай ветлівасці, прапісанай у правіле ВП:НАПА. Таксама забароненая прамая агітацыя падчас выбараў і каардынаванне відавочна дэструктыўнай у адносінах да Вікіпедыі дзейнасці. Таксама ў адкрытых каналах дзейнічае забарона на палкія абмеркаванні палітыкі і любыя праявы дыскрымінацыі любой групы па любой прыкмеце і абмеркавання такіх практык. За парушэнне гэтых правілаў удзельнік можа быць выключаны з адкрытага канала. У асобных каналах могуць дзейнічаць іншыя правілы (прысутныя ў замацаваных паведамленнях).