Перайсці да зместу

Вінтоўка Мосіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінтоўка Мосіна
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Вінтоўка
Краіна: Расійская Імперыя, СССР
Гісторыя мадэлі
Канструктар: С.І.Мосін
Стварэнне прататыпу: 1891 год
Усяго выраблена: ~37 000 000
Характарыстыкі
Маса, кг: 4.05 кг
Даўжыня, мм: 1232 мм
Даўжыня ствала, мм: 729 мм
Патроны: 7,62×54 мм
Боезабеспячэнне: абойма на 10 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 500 м
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: ~865—870 м/с

Вінтоўка Мосіна, таксама вядомая як трохлінейная вінтоўка, або трохлінейка і вінтоўка Мосіна-Нагана — магазінная вінтоўка, створаная С. І. Мосіным у 1891 годзе. Актыўна выкарыстоўвалася ў перыяд з 1891 па 1960-я гады.

Назва «трохлінейка» атрымана ад калібра, які роўны тром лініям (старая мера даўжыні) — адна лінія роўная адной дзесятай цалі, або 2,54 мм — адпаведна тры лініі роўныя 7,62 мм.

Плюсы і мінусы вінтоўкі

[правіць | правіць зыходнік]
Плюсы
  • Добрыя балістычныя дадзеныя.
  • Вялікая трываласць ствала і затвора.
  • Надзейнасць, безадмоўнасць дзеяння механізмаў вінтоўкі ў любых умовах.
  • Разборка і зборка затвора ажыццяўляюцца без адвёрткі або іншых інструментаў.
  • Магазінная скрынка добра зачыняецца знізу.
  • Трывалы прыклад.
  • Дастатковая хуткастрэльнасць вінтоўкі.
  • Танна абыходзіцца замена драўляных частак.
Мінусы
  • Малажывучы бакавы прыцэл.
  • Састарэлы патрон з закраінай.
  • Рамачная неспружынная абойма, якая робіць зараджанне больш цяжкім.
  • Спускавы механізм вельмі недасканалы з-за доўгага і цяжкага ходу спускавога кручка, які мяшае прыцэльнай стральбе.
  • Засцерагальнік Мосіна, хоць вельмі просты, але вельмі малажывучы на службе і вельмі няёмкі ў выкарыстанні (патрабуе адмыкання прыклада ад пляча).
  • Доўгі і вельмі састарэлы штык (багнет).
  • Малая рукаятка засаўкі, якая абцяжарвае яго адкрыванне, асабліва, калі гільза прутка «засела» у патронніку.