Цаля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрагмент рулеткі, цаля і яе восем доляў

Ца́ля (польск.: cal, ад ням.: Zol[1]) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 1/12 фута (2,54 см). Cумесна з перстам, рэдка ўжываліся ў помніках старабеларускага пісьменства. Выяўлены толькі адзін прыклад з дакумента, у якім яны ўжываюцца як сінонімы: «а сесь аршинъ великихъ перстовъ или цалей сто, си есть лактей четыри въ собҍ обрҍтаетъ...»[2]. Цаля адносіцца да адзінак даўжыні антрапаметрычнага паходжання. Сярэдне- і верхненямецкае слова «Zol» — фаланга пальца ў XVI ст. ужывалася са значэннем адзінка вымярэння на палец шырыні[3] і, на думку Я. Карскага, праз польскае пасрэдництва было запазычна старабеларускай мовай[4]. Відаць, запазычана яно было з метрычным значэннем, бо з іншымі значэннямі ў старабеларускай мове не выяўлена. Пазней гэта адзінкаўвайшла ў склад сістэмы Вялікага Княства Літоўскага (24 цалі ў адзін локаць[5]).

У наш час выкарыстоўваецца пераважна ў Брытаніі і ЗША. Аднак некаторыя памеры традыцыйна ўказваюцца ў цалях (напрыклад, дыяганаль манітораў, дыяметр цвёрдых і гнуткіх магнітных дыскаў і інш.).

У ВКЛ выкарыстоўвалася цаля роўная 2,7 см. У Расійскай імперыі ўжывалася назва руск.: дюйм.

Слова увля у сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэннем адзінкі даўжыні: «Ну, усе выгоды каля бока, тае зямлі якраз валока, — Міхал распісваў з жарам далей. — А чорны грунт — дванаццаць цалей»[6]; «Такім чынам, бачыў я кожны дзюйм, кожную цалю таго берага, ля якога мы праплывалі»[7]. Яно ўжываецца ў словазлучэннях «свайго не ўпусціць ні на цалю» — не ўпусціць сваёй карысці, «не саступіць і цалі» — не ўступіць нічога нікому: «Той самы Богут, што без жалю гатоў зарваць чужы кусок і высмактаць з цябе ўвесь сок, свайго ж не ўпусціць ні на цалю»[8]; «Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі»[9]. У сучаснай беларускай мове ўжываецца таксама прыметнік «цалёвы» — даўжынёй на цалю і ўтвораны ад яго назоўнік «цалёўка» — дошка на цалю таўшчынёй: «...каля коміна стаяла матчына прасніца, скрыначка з рашпілем, абцугамі і цалёвымі ржавымі цвікамі»[10]; «Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі»[11].

У сучаснай беларускай мове агульнапрынятага літарнага скарачэння для пазначэньня цаляў няма. Часцей за ўсё капіруецца англійскае пазначэнне: падвойная рыска (  — U+2033), якая ставіцца без прабелу пасля лікавага значэння, напрыклад: 3″ (3 цалі). У англійскамоўных краінах таксама выкарыстоўваецца скарачэнне «in» (англ.: inch — цаля): «3 in».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў: [Каля 25 тыс. слоў і тэрмінаў: У 2 т. Т. 2: М—Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — 734, [1] с. — С. 622. — ISBN 985-11-0153-2.
  2. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа: [в 14 т.]. Т. 6: [документы 1486—1764 гг. / сост.: А. Демьянович, Ф. Елеонский, Ф. Смирнов]. — Вильна: Печатня О. Блюмовича, 1869. — XI, 409 с. — С. 312.
  3. Винник, В. О. Назви одиниць вимiру i ваги в українськiй мовi / Акад. наук Укр. РСР. Iн-т мовознавства iм. О. О. Потебнi. — Киїа: Наук. думка, 1966. — 151 с. — С. 15.
  4. Виленский временник: [в 6 кн. / основатель и ред. А. Н. Харузин]. Кн. 1: Белорусы. Введение к изучению языка и народной словесности / профессор Е. Ф. Карский; [предисловие А. Харузина]. — Вильна: издание Виленского генерал-губернаторского управления, 1904. — [2], II, X, 466 с., [1] л. карты. — С. 157.
  5. Гольдштейн, С. Польско-литовские древности: Лекции, читанные в Императорском Археологическом институте. — Санкт-Петербург: Тип. П. П. Сойкина, 1913. — [4], 229 с. — С. 137.
  6. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 6: Новая зямля; Сымон-музыка / [рэдактар Ю. Пшыркоў; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі М. Мушынскага]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 538, [1] с., [6] л. іл. — С. 27.
  7. Караткевіч, У. Званы ў прадоннях азёр // Маладосць. — 1969. — № 12. — С. 91.
  8. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 8: Рыбакова хата; Суд у лесе; Адплата: [паэмы / рэдактар В. Барысенка; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Л. Гусевай і У. Ларчанкі]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1963. — 441, [2] с., [7] л. іл. — С. 20.
  9. Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман: [у 2 кн.] / Уладзімір Караткевіч; мастак А. Кашкурэвіч. [Кн. 2: Сякера пры дрэве]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 382, [1] с. — С. 83.
  10. Адамчык, В. Хата // Маладосць. — 1969. — № 3. — С. 23.
  11. Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. / Рэдкал.: М. Лынькоў і інш.; Прадм. А. Адамовіча. Т. 1. / Уклад.: С. Александровіч, Я. Скрыган. — Мн.: Беларусь, 1966. — 475 с. — С. 224.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К. У. Скурат; [рэд.: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі]; АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 190, [1] с. — С. 15—17.