Вірус Эбола
Выгляд
Вірус Эбола | |
---|---|
|
Вірус Эбо́ла — агульная назва для вірусаў роду Ebolavirus, якія ўваходзяць у сямейства філавірусаў, якія выклікаюць гемарагічную ліхаманку Эбола ў вышэйшых прыматаў. Вірус быў выдзелены ў раёне ракі Эболы ў Заіры, што дало назву вірусу. Узровень смяротнасці ад захворвання, выкліканага вірусам, вельмі высокі і ў некаторых успышках дасягаў 90%.
Спецыялісты заяўляюць, што на дадзены момант сітуацыя з распаўсюджваннем хваробы Эбола па тэрыторыі Афрыкі блізкая да катастрафічнай.