Перайсці да зместу

Віталь Уладзіміравіч Пятроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Уладзіміравіч Пятроўскі
Дата нараджэння 1970-я
Адукацыя
Прафесія артыст балета
Тэатр

Віталь Пятроўскі (нар. 197? г.) — беларускі танцоўшчык, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1990 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. У 1990 годзе танцаваў у Дзяржаўным ансамблі песні і танца, у 1990—1993 гадах у санкт-пецярбургскай трупе пад кіраўніцтвам Алега Ігнацьева. З 1993 года ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Вядучы выканаўца характарных партый у першай палове 2000-х гадоў.

  • «Бахчысарайскі фантан» (Нуралі),
  • «Баядэрка» (Залаты бажок),
  • «Дон Кіхот» (Гамаш),
  • «Карміна Бурана» (Абат),
  • «Кармэн-сюіта» (Тарэра),
  • «Карсар» (Алі і Ланкедэм),
  • «Лебядзінае возера» (Ротбард),
  • «Легенда аб Уленшпігеле» (Рыбнік),
  • «Макбет» (Кароль Дункан),
  • «Спартак» (Крас),
  • «Спячая прыгажуня» (Блакітная птушка),
  • «Рагнеда» (Уладзімір),
  • «Рамэо і Джульета» (Тыбальд і Меркуцыо),
  • «Шчаўкунок» (Драсельмеер),
  • «Эсмеральда» (Грэнгуар і Актэон).

Зноскі

  • Марціновіч Д. Крас, Рыбнік, Грэнгуар… Архівавана 10 сакавіка 2016.// Мастацтва. 2011. № 4. С. 4-5.
  • Савицкая О. Виталий Петровский: «Переигрывать нельзя, так же ак и не доигрывать»// Партер. 2012. № 2 (15). С. 30-33.