Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Фатаграфія будынка тэатра ў 2010 годзе.
Фатаграфія будынка тэатра ў 2010 годзе.
Дата заснавання 25 мая 1933
Месцазнаходжанне Мінск, пл. Парыжскай камуны, 1
Ранейшыя назвы Беларускі акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Дырэктар Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка
Галоўны рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ
Галоўны дырыжор Віктар Пласкіна
Галоўны балетмайстар Юрый Траян
Галоўны хормайстар Ніна Ламановіч
Каардынаты 53°54′38″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.910556° пн. ш. 27.561389° у. д. (G) (O) (Я)
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета (Мінск Цэнтр)
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
http://belarusopera.by/
Лагатып ВікіСховішча Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета на ВікіСховішчы

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ў Мінску — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў краіны (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.

Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам, па адрасе пл. Парыжскай камуны, дом 1.

Будынак оперы — помнік міжнароднага значэння[1], узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко[2] (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў).

Пастаноўкі большасці спектакляў у тэатры ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай.

Гісторыя будынка[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс і будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова будаўніцтва тэатра планавалася па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. У 1932 годзе ў часопісе «Искусство и революция» быў апублікаваны яго артыкул «Да пабудовы Беларускага дзяржаўнага тэатру ў г. Мінску», дзе падрабязна апісваўся гэты праект. Новы будынак павінен быў быць абсталяваны па апошнім слове тэхнікі з адзінай залай на 3400 чалавек[3].

11 чэрвеня 1933 года ў дзень святкавання вызвалення сталіцы БССР ад белапалякаў на плошчы Парыжскай камуны адбылася ўрачыстая закладка будынка[3].

У сувязі з новымі патрабаваннямі праект Георгія Лаўрова быў перагледжаны і адхілены. У 1933 годзе быў абвешчаны новы конкурс на праект тэатра ў Мінску. У ім удзельнічалі бачныя савецкія дойліды М.Г.(руск.) бел. и Б. Р. Бархіны(руск.) бел., Н.А. Троцкі(руск.) бел., Л. У. Руднеў(руск.) бел., І. Р. Лангбард и др., беларускія архітэктары А. П. Воінаў, У. М. Вараксін, Н. М. Макляцова. Па ўмовах конкурсу неабходна было прадставіць праект тэатра з глядзельнай залай на 3000 месцаў і звышмеханізаванай сцэнай[3].

Па выніках конкурсу новым архітэктарам стаў І. Лангбард[4]. Умяшчальнасць была паменшана да 1200 гледачоў[4]. Існуе легенда, што Янка Купала, убачыўшы праект, выклікнуў: «А летуценны хлопец гэты Лангбард!»[5]. Будаўніцтва тэатра завяршылася ў 1938[6] годзе (паводле іншых звестак у 1937).

Будынак тэатра адкрыўся 10 мая 1939 года прэм'ерай оперы беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага «Міхась Падгорны».

Праект інтэр'еру галоўнага вестыбюля са скульптурай Сталіна, 1935

Унутранае ўбранне даваеннага тэатра было досыць аскетычным: глядзельная зала, вырашаная ў выглядзе амфітэатра, невялікія балконы і аркестравая яма. Партал сцэны меў вузкую паласу ляпных дэкаратыўных элементаў. З першапачатковых інтэр'ераў захаваліся толькі нахільная кесаніраваная частка столі з прафіляваным карнізам, а таксама люстра глядзельнай залы[7].

Таму ўжо ў 1941 годзе пачаліся першыя перабудовы аскетычных інтэр'ераў[7].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер глядзельнай залы, май 1943

У 1941 годзе ў тэатр трапіла бомба і пашкодзіла глядзельную залу[8]. Падчас нямецкай акупацыі 19411944 гадоў тэатр быў пераўтвораны ў стайню і сховішча[8]. Інтэр'еры і ўпрыгожванні былі разрабаваны: у Германію вывезлі люстэркі, мэблю, люстры, дываны, карціны, унікальныя рэчы з тэатральнага рэквізіту і дэкарацый. Люстра глядзельнай залы ў гады вайны страціла каля 40 % шкляных дэталяў[7]. Сам будынак немцамі планавалася падарваць, усе памяшканні былі замінаваны[8].

Паваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Па вяртанні ў Мінск пасля вызвалення яго ад нямецкіх акупантаў І. Р. Лангбарда, ён распрацаваў практычна новае рашэнне інтэр'ераў: замест амфітэатра выканана класічная тэатральная зала з партэрам, ложамі ў бельпаверсе, бенуарам і яруснымі балконамі. Былі выдзелены цэнтральная і бакавыя ложы, павялічана аркестравая яма, выкладзены новы паркет, праведзена частковая рэканструкцыя парадных лесвіц. У інтэр'еры фае з'явілася вялікая колькасць ляпных дэкаратыўных элементаў: шэраг медальёнаў, размешчаных на фрызах, з барэльефнымі партрэтамі дзеячаў культуры, гіпсавыя капітэлі калон. Агароджы балконаў фае і глядзельнай залы ўпрыгожвалі ляпныя гірлянды з кветкавым арнаментам, якія чаргуюцца з крыштальнымі бра і маскаронамі. Паводле праекта, усю ляпніну новых інтэр'ераў, выкананую скульптарам Андрэям Бембелем, прапанавалася пазалаціць[7].

Дэкаратыўныя элементы старой партальнай аркі былі разабраны і ўстаноўлены новыя. Новы партал уяўляў сабою шэсць палос з ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі. У цэнтральнай частцы знаходзіўся герб БССР са сцягамі па баках[7].

Рэканструкцыя доўжылася тры гады і скончылася 7 лістапада 1947 года. Тэрміны адкрыцця тэатра ўвесь час зрываліся, акрамя будматэрыялаў не хапала таксама працоўных рук, да ўсяго тэатр быў пераўтвораны «…з аднаўляльнага аб'екта ў стацыянарны лагер… ваеннапалонных…»[9]. Больш таго, кіраўніцтва тэатра ў лютым 1947 года жалілася Старшыне Савета Міністраў, што «…са жніўня 1946 г. паступленне праектных матэрыялаў фактычна спынілася… ад аўтарскага нагляду без спецыяльнай аплаты прафесар Лангбард адмовіўся…»[10]. Сродкі для аплаты аўтарскага нагляду былі выдзелены толькі ў маі[11]. Навокал тэатра падчас рэканструкцыі быў разбіты парк, спраектаваны І. Лангбардам.

У 1967 годзе адбылася рэканструкцыя завяршэння тэатру, у выніку чаго апошні атрымаў досыць невыразны нізкі шаломападобны дах, які мастацтвазнаўцы жартаўліва ахрысцілі яе «безгустоўным парасонам»[12], а таксама тэхнічнае пераабсталяванне — упершыню пасля вайны. Падчас рэканструкцыі будынка ў яго сутарэннях была знойдзена зброя часоў Айчыннай вайны, прадметы побыту і муміфікаваны труп нямецкага салдата[13].

Падчас рэканструкцыі ў 19771981 гадах (арх. В. Аладаў) сцены ў вестыбюлі і фае былі аздоблены натуральным мармурам. Адбыліся змены і ў дэкаратыўным рашэнні глядзельнай залы, так у 1981 годзе на агароджах балкона і бенуара на месцы згубленага ляпнога ўстаноўлены новы, пазалочаны дэкор, выразаны з дрэва (арх. Т. Куцапалава)[7].

Рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя тэатра, кастрычнік 2006

4 чэрвеня 2005 года пастановай Саўміна № 595 зацверджаны архітэктурны праект "Рэстаўрацыя і рэканструкцыя помніка архітэктуры — будынка творчага аб'яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ»[14].

Генеральнай праектнай арганізацыяй стала АП «Інстытут „Белпраект“. У распрацоўцы праекта бралі ўдзел звыш 30 субпадрадчыкаў. Заказчыкам праектавання выступіла творчае аб'яднанне „Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ“. З функцыянальных запатрабаванняў, аб'ект быў разбіты на 3 пускавыя комплексы. Першы складаўся з малой рэпетыцыйная залы, грымёрныя, гаспадарчых і інжынерных памяшканняў. Другі — з памяшканняў абслугоўвання, падрыхтоўкі спектакляў і дэкарацый. У трэці ўвайшлі сцэнічны[15] і гледачовы[16] блокі[14].

У 20062009 гадах будынак мінскай оперы быў зачынены на рэканструкцыю, падчас якой адбылося вяртанне да першапачатковага варыянта Іосіфа Лангбарда. За кошт пераўтварэння гарышчаў дадалося 3 паверхі карыснай плошчы, пад будынкам з'явілася прастора, роўная вышыні 6-павярховага дома, дзе размясціліся новыя механізмы сцэны[8].

Усе працы абыйшліся дзяржаве ў 260 мільярдаў беларускіх рублёў, уключаючы выдаткі і па добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый[12].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Перспектыва цэнтральнага ўваходу

Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры канструктывізму міжваеннага перыяду. Архітэктурнае рашэнне оперы мае шмат агульнага са знакавым для савецкай архітэктуры праектам Палаца Саветаў(руск.) бел. у Маскве (арх. Б.М. Іафан(руск.) бел., 1933), аб'ём якога яшчэ не пераўтвораны ў пастамент для статуі Леніна[2]. Гэты аб'ём складаецца з некалькіх як бы часткова вылучаных з асноўнай масы элементаў рознага геаметрычнага віду: паўцыліндраў рознай вышыні і дыяметра, некалькіх паралелепіпедаў[17].

Аксанаметрыя

Ярусная пабудова кампазіцыі, у якой ураўнаважаны манументальнасць і дынамізм, з аформленымі рытмічным строем лапатак паверхнямі фасадаў, з'яўляецца свабодным пераасэнсаваннем класічных узораў цэнтрычных збудаванняў, у якім прыкметны ўплыў стылю ар-дэко — у праекце прасочваецца характэрная тэндэнцыя да дэкаратывізму, аднак гэта скульптурнае афармленне фасадаў не было рэалізавана ў жыццё з-за недахопу сродкаў у рэспубліканскім буджэце[8]. У афармленні партала сцэны, фае і вестыбюляў выскарыстана дэкаратыўная пластыка[2]. Сіметрычнае рашэнне аб'ёмнай формы і наяўнасць прасторнай плошчы перад акцэнтаваным выхадам паказваюць на асноўныя пункты ўспрымання збудавання[17]. Дамінаванне вертыкалі ў кампазіцыі будынка адпавядае яго ролі горадабудаўнічага акцэнту ў панараме[2].

Інтэр'еры[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер глядзельнай залы
Праект аднаўлення інтэр'еру 2-га паверху, 1947
" Калі заходзіш у тэатр і глядзіш суцэльную безыдэйна барочную ляпніну, і яна абвальваецца на вашу свядомасць[18] "
" Я чую шмат папрокаў па адрасе маіх прац. У стаўленні да Вялікага беларускага тэатра гэтыя папрокі зусім правільныя. Нават наадварот. Я б сказаў, што яны пераменшаны. Таму што гэта такая агіднасць, калі я праходжу, я сарамліва адварочваюся ад гэтага. Але з вас ніхто не ведае, што тэатр рабіўся без мяне. Я толькі пачаў унутранае аздабленне, а потым працавалі без мяне… Таму вы цяпер і маеце такую агіднасць. Прычым, усё зроблена бесталкова, брыдка, выродліва… Я глядзеў, як распісваюцца сцены тэатра… Дазвольце папрокі вярнуць, таму што гэты тэатр я не рабіў…[18]
І. Лангбард
"

Падчас апошняй рэстаўрацыі былі адноўлены згубленыя дэкаратыўныя ляпныя элементы ўнутранага ўбрання глядзельнай залы і фае ў адпаведнасці з наяўнымі графічнымі матэрыяламі, выкананымі самім І. Р. Лангбардам, і гістарычнымі фатаграфіямі канца 40 — пачатку 50-х гадоў XX стагоддзя[7].

Стылістыка інтэр'ераў была максімальна набліжана да першапачатковай. Аздабленне было выканана пераважна з натуральнага мармуру і граніту. Значная частка дэкору глядзельнай залы была пазалочана. З чырвонага аксаміту адноўлены генеральная заслона, драпіроўкі на ложах, балконах і дзвярных праёмах. На столі выканыны альфрэйны жывапіс, адрэстаўравана цэнтральная люстра і вялікія люстры фае. Свяцільні 19601970-х гадоў заменены на крыштальныя люстры і бронзавыя люстры з плафонамі з матавага шкла, якія адпавядаюць стылістыцы 1950-х гадоў. Падлога фае выканана з дзевяці відаў граніту з арнаментальным рысункам, на балконах фае і ў глядзельнай зале — з наборнага паркета. У глядзельнай зале захаваўся партал 19461948 гадоў, на якім адсутнічае толькі герб са сцягамі[7].

Скульптурнае афармленне[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, на пэўных этапах будаўнічых прац разглядалася магчымасць стварэння скульптур[19]. Але ў сувязі з памяншэннем каласальных памераў першапачатковага праекта Лангбарда і скарачэннем выдаткаў з дзяржбюжэту ў канчатковым выніку архітэктар адмовіўся ад статуй. Выключэннем стала статуя Сталіна, якая дамінавала ў афармленні фае да пачатку 1950-х гадоў[20].

Пад час апошняй рэканструкцыі тэатра скульптурнае афармленне фасадаў выканалі скульптары Генадзь Буралкін, Аляксандр Фінскі і Міхаіл Шкробат. Кожная са скульптур муз, Каліёпы — заступніцы эпічнай паэзіі і Тэрпсіхоры — заступніцы танца, мае ў вышыню 5 метраў і важыць 5 тон, а цэнтральная скульптура гэчаскага бога Апалона, заступніка мастацтва, паэзіі і музыкі, мае ў вышыню 4,7 метраў[21] важыць каля 7 тон. Першапачаткова меркавалася ўстанавіць на порціку над уваходам Апалона, які кіруе квадрыгай, але абралі скульптуру бога з двума вянкамі, якія славяць оперу і балет. Па абодва бакі ад яго размешчаны німфы, кожная 4 метра ў вышыню[21], якія ляцяць і трубяць аб прыходзе заступніка мастацтваў[8].

Новае скульптурнае афармленне фасадаў па матывах старажытнагрэчаскай міфалогіі было сустрэта крытыкай: па першае, на эскізных праектах немагчыма разгледзець якія менавіта статуі прадугледжваў архітэктар, па другое, зыходзячы з функцыянальных задач пабудовы падобнага роду скульптуры не маглі мець места ў той час, бо акрамя ўласна тэатральных гледзішчаў будынак выкарыстоўваўся для буйных грамадскіх мерапрыемстваў да 1966 года, пакуль не быў уведзены ў эксплуатацыю Палац спорту, па трэцяе, багатае скульптурнае афармленне супярэчыць стылістыцы будынка, яго прастаце і строгасці канструктывізму, а таксама парушае важную для Лангбарда вертыкальнасць чляненняў будынка[20].

Сквер Траецкая гара[правіць | правіць зыходнік]

Праект добраўпарадкавання парку і тэатра оперы і балета, 1948 г.

Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекту І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы — замест яго з'явілася Цэнтральная алея[22].

Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, з'явіліся дадатковыя алеі — Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі „Балет“ (скульптар С. Гумілеўскі) і „Оперная муза“ (скульптары Л. і С. Гумілеўскія)[12][23]. Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзя[22].

Вячэрняе падсвятленне тэатра.

У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу (скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч), які быў усталяваны у скверы 9 снежня 1981 г. ў гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр[1]. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт[24].

14 мая 2009 г. камісія па найменню і пераназванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак сталіцы прыняла рашэнне надаць безназоўнаму скверу ў межах вул. Куйбышава — А. Пашкевіч — М. Багдановіча — Я. Купалы гістарычную назву Траецкая гара: менавіта так называлася пл. Парыжскай камуны да будаўніцтва на ёй тэатра оперы і балета ў 1930-х гадах[25].

Гісторыя тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Зараджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Балет „Стварэнне Сусвету“ А. П. Пятрова(руск.) бел.

Гісторыя тэатра пачалася яшчэ ў 1920-я гады на сцэне Першага дзяржаўнага тэатра (БДТ—1), які меў у сваім складзе салістаў оперы, харавую і балетную групы і невялікі сімфанічны аркестр. Ужо тады ставіліся музычна-драматычныя спектаклі, урыўкі з опер „Князь Ігар(руск.) бел.А. Барадзіна, „Зачараваны лес“ Р. Дрыго(руск.) бел., „Фея лялек(ням.) бел.Ё. Баера(ням.) бел. і балетаў, гучала народная музыка. У 1927 годзе опера А. Даргамыжскага(руск.) бел.Русалка(руск.) бел.“ была пастаўлена цалкам[26]. Пераклад „Русалкі“ на беларускую мову зрабіў Ф. Ждановіч, пастаноўка В. Селяха). Першай спробай да ўвасаблення арыгінальнай беларускай камічнай оперы з`віўся твор М. Аладава „Тарас на Парнасе“ (лібрэта Ю. Дрэйзіна).

У той жа час К. Алексютовіч спрабуе ставіць першы нацыянальны балет „У чэрвеньскую ноч“ (лібрэта і музыка К. Алексютовіча і Маркевіча).

У 1930 годзе оперны клас Мінскага музычнага тэхнікума, які ажыццявіў да таго часу пастаноўку шэрагу опер, быў пераўтвораны ў Дзяржаўную студыю оперы і балета[26], якую ўзначаліў спявак Антон Баначыч — у мінулым партнёр Фёдара Шаляпіна па выступленнях у Марыінскім тэатры. За тры гады ў студыі былі падрыхтаваны прафесійныя артысты і пастаўлены оперы „Залаты пеўнік(руск.) бел.“, „Кармэн(руск.) бел.“, „Яўген Анегін“, „Царская нявеста(руск.) бел.[26].

Адкрыццё тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны тэатр оперы і балета быў адкрыты у Мінску 25 мая 1933 года спектаклем «Кармэн(руск.) бел.» з Ларысай Александроўскай у галоўнай ролі, пастаўлены рэжысёрам Б. Нордам[4]. У ліку першых пастановак калектыву былі оперы «Яўген Анегін» у пастаноўцы В. Барысевіч і «Пікавая дама» у пастаноўцы Б. Мардвінава[26], балет «Чырвоны мак(руск.) бел.». Першым беларускім балетам стаў «Салавей» М. Крошнера, пастаўлены ў 1939 годзе[27]. Ужо ў чэрвені 1940 года тэатр гучна заявіў пра сябе ў Маскве, дзе з поспехам былі паказаны тры нацыянальныя оперы: «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова і «Кветка шчасця» Аляксея Туранкова.

Падчас вайны[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Вялікай Айчыннай вайны многія артысты тэатра пайшлі на фронт або далучыліся да партызанскага руху. Астатні калектыў тэатра, які складаўся з 50 чалавек, эвакуіраваўся ў Паволжа Расіі. Трупа працавала ў Горкім, а затым у Каўрове[4]. Артысты розных жанраў стваралі франтавыя канцэртныя брыгады і выступалі на перадавой перад салдатамі Савецкай Арміі. Адразу пасля вызвалення сталіцы калектыў вярнуўся ў Мінск[4] і 21 снежня 1944 года адкрыў сезон прэм'ерай оперы Яўгена ЦікоцкагаАлеся“ на сцэне Дома афіцэраў(руск.) бел., які цудам уцалеў пасля бамбардзіроўкі[4].

Паваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Вяртанне ў сталіцу БССР адзначыла адраджэнне Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі. Пасля рамонту і рэканструкцыі будынка тэатра, пашкоджанага бамбёжкай, адбылося ўрачыстае адкрыццё 7 лістапада 1947 года операй „Кастусь КаліноўскіДзмітрыя Лукаса[4]. Вельмі хутка Беларускі тэатр оперы і балета ўвайшоў у лік прызнаных лідараў на культурнай прасторы СССР, меў устойлівую рэпутацыю аднаго з самых яскравых і творча жыццяздольных оперных калектываў.

Тэатр шмат разоў гастраляваў на самай прэстыжнай сцэне былога СССР — у Вялікім тэатры ў Маскве. Паспяховыя гастролі 1940 года прынеслі тэатру ганаровае званне „Вялікі“, 1964 года — „акадэмічны“[28].

Першы беларускі дзіцячы оперны спектакль „Марынка“ кампазітара Р. К. Пукста быў пастаўлены ў 1955 годзе[4][26].

На сцэне тэатра актыўна ставіліся нацыянальныя оперы, створаныя беларускімі кампазітарамі: „Надзея Дурава“ Анатоля Багатырова (1956), „Зорка Венера“ (1970) і „Новая зямля“ (1982) Юрыя Семянякі, „Сівая лягенда“ Дзмітрыя Смольскага (1978), „Сцежкаю жыццяГенрыха Вагнера (1980), „Джардана Бруна“ (1977), „Візіт дамы“ (1995) і „Юбілей“ (2002) Сяргея Картэса, „Дзікае паляванне караля Стаха“ Уладзіміра Солтана (1989), „Майстар і Маргарыта“ Яўгена Глебава, „Князь Наваградскі“ Андрэя Бандарэнкі (1992), „Нататкі вар'ята“ Вячаслава Кузняцова (2005), „Сіняя Барада і яго жонкі“ Віктара Капыцько(руск.) бел. (2006) і шэраг іншых. У 76-м тэатральным сезоне (2008/2009) адбылася прэм'ера беларускай камічнай оперы „Чужое багацце“, рэканструяванай Уладзімірам Байдавым і Віктарам Скарабагатавым за сілу партытурах кампазітара Яна Голанда,

У 1989 годзе была пастаўлена опера „Дзікае паляванне караля Стаха“ Уладзіміра Солтана, якая атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Значнай падзеяй у гісторыі Беларускай оперы сталі маштабныя пастаноўкі опер „Вайна і мір“ Сяргея Пракоф'ева, „Лэдзі Макбет Мцэнскага павета“ Дзмітрыя Шастаковіча, „Барыс ГадуноўМадэста Мусаргскага.

Дзейнасці балетнай трупы ў 1980-я — 1990-я гг уласціва ўзбагачэнне рэпертуару і засваення сучаснай харэаграфіі — у гэты час па яркія пастаноўкі Валянціна Елізар'ева „Кармэн-сюіта“, „Стварэнне свету“, „Тыль Уленшпігель“, „Спартак“, „Шчаўкунок“, „Кармін Бурана“, „Балеро“, „Рамэа і Джульета“, „Страсці“, „Жар-птушка“, „Вясна свяшчэнная“. Сведчаннем прызнання беларускага балета стала прэмія Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА „Бенуа дэ ля данс(англ.) бел.“, якую атрымаў у 1996 годзе балет „Страсці“ („Рагнеда“) Андрэя Мдзівані-Валянціна Елізар'ева, прысвечаны лёсу полацкай княгіні[4].

Зоркі мінулага[правіць | правіць зыходнік]

Народныя артысты СССР:

Народныя артысты Беларусі:

Заслужаныя артысты Беларусі:

Высокі мастацкі ўзровень калектыву таксама вызначалі вядомыя творцы (акрамя тых, хто не ўзгаданы ў раздзеле „Кіраўніцтва“):

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі адзіны тэатр падзяліўся на самастойныя структуры: тэатр оперы і тэатр балета. У 2009 годзе пасля капітальнай рэканструкцыі будынка было прынята рашэнне зноў аб'яднаць трупы ў адзіны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

Оперны рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Аснову опернага рэпертуару[29] Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь складаюць пераважна класічныя оперы.

Асаблівым попытам карыстаюцца творы прадстаўнікоў італьянскай і рускай кампазітарскай школы. У тым ліку „Севільскі цырульнік“ Джаакіна Расіні, „Набука“, „Баль-маскарад“, „Аіда“ і „Травіята“ Джузэпэ Вердзі, „Мадам Батэрфляй“, „Тоска“, „Багема“ і „Турандот“ Джакама Пучыні. Сярод рускіх кампазітараў — „Князь ІгарАляксандра Барадзіна, „Іаланта“ і „Яўген АнегінПятра Чайкоўскага.

З нацыянальных твораў на сцэне ідуць „Дзікае паляванне караля СтахаУладзіміра Солтана, прызнаная адной з лепшых беларускіх оперных пастановак[30], „Сівая легенда“ Дзмітрыя Смольскага, „Мядзведзь“ Сяргея Картэса.

Балетны рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Балет „Страсці“ („Рагнеда“) на паштовай марцы

Аснову рэпертуара складаюць класічныя пастаноўкі, а таксама балеты Валянціна Елізар'ева. Пастаноўкі іншых харэографаў (напрыклад, „Марная засцярога“, пастаўлены нямецкім харэографам Дзітмарам Зайфэртам, „Папялушка“ у пастаноўцы маскоўскага харэографа Юрыя Пузакова, „Трыстан і Ізольда“ у версіі Юрыя Траяна, „Шчаўкунок“, пастаўлены Аляксандрай Ціхаміравай) прыкмента саступаюць ім па ўзроўню.

Трупа[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі. Артысты балета Вольга Гайко і Ігар Артамонаў у балеце „Лебядзінае возера“ і салісты оперы Сяргей Франкоўскі і Аксана Волкава ў оперы „Набука

У склад трупы акрамя кіраўніцтва ўваходзяць:

Рэжысёры

Канцэртмайстары

Педагогі-рэпецітары (балет)

Артысты балета

Народныя артысты Беларусі

Заслужаныя артысты Беларусі

Салісты трупы

Артысты оперы

Народныя артысты Беларусі

Заслужаныя артысты Беларусі

Салісты трупы

Дырыжоры

Хормайстары

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія кіраўнікі, галоўныя рэжысёры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя дырыжоры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя балетмайстры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя хармайстары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 А.С. Шамрук Архітэктура Беларусі XX-пачатку XXI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси XX-начала XXI в.:эволюция стилей и художественных концепций — Мінск: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.
  3. 3,0 3,1 3,2 Театр оперы и балета «…зерно будущего и плевелы настоящего»
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 Фотаздымкі і інфармацыя на вэбсайце www.minsk-old-new.com («Мінск Старый і Новы») (руск.) 
  5. Неизвестный Лангбард
  6. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 320
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 Реконструкция театра оперы и балета: Интерьеры до и после
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 В Театре оперы и балета в Минске нашли… мумифицированный труп немца
  9. Да праекта пастановы ГЛ БССР «Аб завяршэнні аднаўленчых прац і ўводзе ў эксплуатацыю будынка Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна тэатра оперы і балета». Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 7.
  10. Аб аднаўленні будынка Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна тэатра оперы і балета… Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 13.
  11. Оперны тэатр. Перапіска з СМ БССР аб аднаўленні тэатра. 1947 г. // БДАМЛМ, ф. 20, оп. 1, д. 28, з. 24.
  12. 12,0 12,1 12,2 Большие перемены в Большом
  13. Национальный Академический Большой Театр Оперы и Балета Республики Беларусь
  14. 14,0 14,1 В здании Лангбарда будет лучшая сценическая площадка Беларуси
  15. сцэна і яе кішэні, механічнае абсталяванне, усталявальнае асвятленне, акустычныя прылады
  16. глядзельная зала, фае, вестыбюль, гардэробная, буфет, санвузлы
  17. 17,0 17,1 Ю.Н. Кишик Архітэктурная кампазіцыя = Архитектурная копмпозиция — Мінск: Вышэйшая школа, 2010. — 191 с. — 1100 экз. — ISBN 978-985-06-1352-3.
  18. 18,0 18,1 Квартет Лангбарда, или Момент истины
  19. Напрыклад, першапачатковы лангбардаўскі праект, які перамог у конкурсе 1934 г. на стварэнне тады яшчэ Вялікага дзяржаўнага тэатра (не „Оперы і балета“ — меркавалася выкарыстоўваць новабудоўлю для грандыёзных тэатральна-агітацыйных пастановак), уключаў не толькі скульптурную групу са сцягамі перад уваходам, але таксама і вялікую трыбуну для прывітання парадаў і дэманстрацый
  20. 20,0 20,1 Черным по белому: скульптуры на здании театра
  21. 21,0 21,1 Белорусские воятели Геннадий Буралкин, Александр Финский и Михаил Шкробот создают композицию в виде Аполлона и двух нимф для Большого театра оперы и балета.
  22. 22,0 22,1 Как задумал Лангбард…
  23. CКУЛЬПТУРНАЯ КОМПОЗИЦИЯ
  24. 120 лет со дня рождения Максима Богдановича
  25. Десять безымянных скверов Минска обрели названия
  26. 26,0 26,1 26,2 26,3 26,4 Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (руск.) 
  27. Соловей (руск.) 
  28. Гісторыя тэатра на Афіцыйным сайце (руск.) 
  29. Рэпертуар на Афіцыйнай старонцы тэатра
  30. Театр оперы и балета (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мушынская Т. М. Валянцін Елізар'еў. — Мн., 2003.
  • Мушынская Т. М.Гармония дуэта». — Мн., 1987.
  • Мушынская Т. М.«Гаркавы смак ісціны». — Мн., 1993.
  • Мушынская Т. М. «Жарсці» («Рагнеда»). — Мн., 1997.
  • Смольский Б. С. Белорусский государственный ордена Ленина Большой театр оперы и балета. — Мн., 1963.
  • Чурко Ю. М. Белорусский балет, Минск, 1966.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]