Гаванскі ўніверсітэт
Выгляд
Гаванскі ўніверсітэт (UH) | |
---|---|
Universidad de La Habana | |
Арыгінальная назва | Universidad de La Habana |
Заснаваны | 1728 |
Рэктар | Густава Кабрэйра Суарэс |
Студэнты | 60 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гавана, Куба |
Сайт | uh.cu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаванскі ўніверсітэт, скарочана UH, (ісп.: Universidad de La Habana) — адна з вядучых ВНУ Кубы. Размешчаны ў Гаване, у прэстыжным раёне Ведада. Універсітэт быў заснаваны ў 1728 годзе, і стаў адной з першых падобных устаноў у Заходнім паўшар'і. Сёння ў UH налічваецца 14 факультэтаў, на якіх навучаюцца 6 тыс. студэнтаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Гаванскі ўніверсітэт налічвае 14 факультэтаў. Навучанне праводзіцца па 25 розных спецыяльнасцях.
Факультэты:
- Біялагічны;
- Фармацэўтыкі і харчовых прадуктаў;
- Фізічны;
- Геаграфічны;
- Матэматыкі і камп'ютарных навук;
- Псіхалагічны;
- Хімічны;
- Мастацтваў і літаратуры;
- Камунікацый;
- Права;
- Філасофіі і гісторыі;
- Эканамічны;
- Турызму;
- Бухгалтарскага ўліку і фінансаў.
Таксама, Гаванскі ўніверсітэт прадстаўляе магчымасць дыстанцыйнага навучання.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.