Галвестан (Тэхас)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Галвестан (англ.: Galveston) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Тэхас, на востраве Галвестан ля ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 57 466 жыхароў (па стане на 2005 год). Марскі курорт.
Востраў Галвестан названы ў гонар іспанскага намесніка Бернанда дэ Гальвес-і-Мадрыда. У 1816 годзе на востраве пасяліўся французскі пірат Луі-Мішэль Оры, які адсюль забяспечваў зброяй мексіканскіх паўстанцаў. Пасля гібелі Оры яго логава на востраве заняў Жан Лафіт. Горад увайшоў у гісторыю разбуральным ураганам, які адбыўся 8 верасня 1900 г., з рэкорднай для ЗША колькасцю ахвяр.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Верфі для рамонту суднаў. Хімічныя заводы. Рыбалоўства.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Кінг Відар, амерыканскі рэжысёр