Малага
Горад
Малага
Málaga
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Малага (ісп.: Málaga [malaɣa]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Малага, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Колькасць насельніцтва 568 507 чалавек (2010), Малага з’яўляецца другім паводле велічыні горадам у Андалусіі і шостым паводле гэтага паказчыку ў краіне. Займае плошчу 395 км². Самы паўднёвы буйны горад у Еўропе, знаходзіцца на ўзбярэжжы Коста-дэль-Соль ля Міжземнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Гібралтарскага праліва і каля 130 км на поўнач ад Афрыкі.
Горад з’яўляецца важным культурным цэнтрам і мае досыць багатую мастацкую спадчыну. Сусветна вядомы мастак і скульптар Пабла Пікаса і акцёр Антоніа Бандэрас нарадзіліся ў Малазе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Малага была заснавана фінікійцамі ў VIII стагоддзі да н.э. пад назвай Малака. У перыяд рымскага панавання з 206 года да н.э. горад з’яўляўся важным портам, маючы назву Флавія Маласітана. У 402 годзе Малага была заваявана вестготамі. У 711 годзе Малага апынулася пад кантролем арабаў, якія ўварваліся на паўвостраў з Паўночнай Афрыкі. Пры арабскім панаванні горад стаў значным эканамічным цэнтрам. З XI стагоддзя горад быў цэнтрам эмірату. 19 жніўня 1487 года Малага адваявана кастыльскімі войскамі і далучана да Кастыліі. У 1501 і ў 1568—1570 гады Малага была адным з цэнтраў паўстанняў марыскаў.
Падчас іспанскай рэвалюцыі 1868—1874 гадоў, у ліпені 1873 года, у Малазе адбывалася кантанальнае паўстанне бакуністаў. Падчас Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Малага была базай рэспубліканскага флоту да захопу ў лютым 1937 года войскамі Франка пры падтрымцы Італіі. Сярод вядомых ураджэнцаў Малагі — мастак і скульптар Пабла Пікаса, у гонар якога названы аэрапорт, і акцёр кіно Антоніа Бандэрас.
У 1960-х гадах, нягледзячы на жорсткі франкісцкі рэжым, Малага перажывала эканамічны бум, звязаны з рэзкім павелічэннем патоку турыстаў, сярод якіх больш за ўсё было немцаў і англічан. Менавіта ў гэты час становіцца папулярным іспанскі курорт Коста-дэль-Соль і на гэтыя гады прыпадае рост прамысловасці і самога горада. Акрамя таго, росквіт Малагі падтрымліваўся працоўнымі мігрантамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія забяспечвалі наяўнасць дастатковай колькасці працоўнай сілы для прагрэсу ва ўсіх сферах.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вядучыя галіны прамысловасці — харчовая (спецыялізуецца на вытворчасці аліўкавага алею, кансерваваных агародніны і садавіны, рыбных кансерваў), хіміка-фармацэўтычная (угнаенні, фарбы, тавары бытавой хіміі, касметычная і іншая прадукцыя), лёгкая (скураныя вырабы — сумкі, чамаданы і інш., тэкстыль і адзенне), мэблевая. Вытворчасць абсталявання для апрацоўкі каменя, будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў (у тым ліку шкла, керамічнай пліткі, вырабаў са шкла), упакоўкі, ювелірных вырабаў. Большасць прадпрыемстваў сканцэнтравана ў разнапрофільных індустрыяльных зонах[2].
Распрацоўкі і вытворчасць у вобласці сучасных высокатэхналагічных галін вядуцца пераважна ў найбуйнейшым у гарадской агламерацыі тэхналагічным парку Андалусіі (Parque Tecnológico de Andalucía, PTA), які быў заснаваны ў 1988 годзе і з 1992 года функцыянуе ў цесным супрацоўніцтве з універсітэтам Малагі. Таксама дзейнічаюць лагістычныя і бізнес-паркі. У Малазе размешчана штаб-кватэра Міжнароднай асацыяцыі тэхналагічных паркаў і зон інавацый (International Association of Science Parks and Areas of Innovation)[2].
Малага з'яўляецца цэнтрам раёна вінаробства і вінаградарства, вядомая традыцыйнай вытворчасцю дэсертнага віна «Малага». Развіваецца так званы вінны турызм. Сярод вядомых вінаробных гаспадарак — Bodega Antigua Casa de Guardia (1840), «Bodegas Quitapenas» (1880), Bodegas Gomara і іншыя. У ваколіцах горада вырошчваюць алівы, апельсіны і лімоны, авакада, клубніцы, агародніну, цукровы трыснёг, міндаль. Рыбалоўства таксама з'яўляецца значнай галіной эканомікі (асноўныя прамысловыя віды рыбы — анчоус, стаўрыда, камбала, мерлуза)[2].
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]эль-Аюн, Заходняя Сахара
Фару, Партугалія
Галвестан, Тэхас, ЗША
Мабіл, Алабама, ЗША
Маніла, Філіпіны
Мелілья, Іспанія
Пасау, Германія
Папаян, Калумбія
Цір, Ліван
Сакатэкас, Мексіка
Зноскі
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2024 — 2024.
- ↑ а б в МАЛАГА • Большая российская энциклопедия - электронная версия . old.bigenc.ru. Праверана 25 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малага
- Афіцыйны сайт