Галерная вуліца (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галерная вуліца
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1,67 ± 0,01 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галерная вуліца — вуліца ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Сенацкай плошчы да набярэжнай Нова-Адміралцейскага канала. Узнікла адразу пасля з’яўлення горада ў першай палове XVIII стагоддзя ў Галерным двары, як тады называлі шэраг дамоў па беразе ракі Нявы ад сучаснай Сенацкай плошчы да Нова-Адміралцейскага канала, як дарога да Галернай верфі, якая знаходзілася за каналам.

Гісторыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XVIII стагоддзя называлася 1-я Галерная вуліца, названая ад Галернага двара, які знаходзіўся ў гэтым раёне. 20 красавіка 1738 года прысвоена найменне Ісакіеўская вуліца, ад Ісакіеўскай царквы, якая тады знаходзілася ў пачатку вуліцы. Паралельна існавалі назвы Старая Ісакіеўская вуліца, Марская Ісакіеўская вуліца, Заходняя вуліца, Заходняя Галерная вуліца (ад плошчы Працы да Нова-Адміралцейскага канала), Лінная вуліца (ад Сенацкай плошчы, да вуліцы Працы, названая ад Адміралцейскай ліннай фабрыкі, якая знаходзілася паміж гэтай вуліцай і Коннагвардзейскім бульварам), Лінная лінія. Да 1810 года найменне Галерная вуліца выцесніла ўсе астатнія і зрабілася афіцыйным.

У кастрычніку 1918 года прысвоена назва Чырвоная вуліца, дадзена з мэтай «адлюстравання рэвалюцыйнага духу часу». 4 кастрычніка 1991 года вернута назва Галерная вуліца.