Перайсці да зместу

Сенацкая плошча Санкт-Пецярбурга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сенацкая плошча
Санкт-Пецярбург
Агульная інфармацыя
Раён горада Цэнтральны
Паліцэйская частка Адміралцейская частка
Ранейшыя назвы Ісакіеўская плошча
(20.04.1738—1763),
Сенацкая плошча
(1763—1923),
Пятроўская плошча
(1782—1820-я гг.),
Плошча Дзекабрыстаў
(1923—31.07.2008)[1][2]
Найбліжэйшыя станцыі метро «Адміралцейская»

Медны коннік і будынак сената
на карце яндэкс
Сенацкая плошча на Вікісховішчы

Сенацкая плошча (у 1923—2008 — Плошча Дзекабрыстаў) — адна з цэнтральных плошчаў Санкт-Пецярбурга. Знаходзiцца ля заходняй ускраіны Аляксандраўскага саду.

Сенацкая плошча была названая так у 1763 годзе пасля размяшчэння на ёй ўрадавай установы Сената. Для патрэб дзяржавы быў прыстасаваны былы асабняк віцэ-канцлера Бястужава-Руміна. У цяперашні час — рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда РФ.

Сенацкая плошча з'яўляецца адной з самых старых плошчаў Санкт-Пецярбурга. Яна пачала фармавацца ў 1704 годзе, першапачаткова як частка гласіса пры Адміралцействе. Адміралцейства задумвалася не толькі як верф, але і як крэпасць. Таму вакол спатрэбілася стварыць свабодную прастору.

У 1782 годзе на плошчы быў адкрыты помнік Пятру I («Медны коннік»). Пасля гэтай падзеі плошча атрымала новую назву — Пятроўская плошча. Аднак сярод пецябруржцаў гэта назва не прыжылася, плошча па-ранейшаму ва ўжытку называлі Сенацкай.

Зноскі

  1. Городские имена сегодня и вчера: Петербургская топонимика / сост. С. В. Алексеева, А. Г. Владимирович, А. Д. Ерофеев и др. — 2-е изд., перераб. и доп. — СПб.: Лик,
  2. Петровская- Декабристов- Сенатская