Гамбрынус (піва)
Выгляд
Гамбрынус (чэш. Gambrinus) — гандлёвая марка чэшскага піва, аднаго з самых папулярных у Чэхіі. Вырабляецца кампаніяй Plzeňský Prazdroj, a. s. ў горадзе Пльзень з 1869. Гэтак жа з'яўляецца маркай аўстрыйскага піва, што вырабляецца ў Вене кампаніяй Ottakringer Brauerei AG. Акрамя гэтага марку «Гамбрынус» выкарыстоўваюць і многія іншыя бровары ў Германіі і Даніі. У горадзе Мендыг кожны другі год праводзіцца піўны фэст Gambrinusfest. Адным з удзельнікаў стварэння бровара Gambrinus быў Эміль Шкода.
Гатункі чэшскага піва Гамбрынус
[правіць | правіць зыходнік]- Гамбрынус светлае (чэш. Gambrinus světlé výčepní) — класічнае светлае піва. Утрыманне алкаголю 4,1 %;
- Гамбрынус Прэміум (чэш. Gambrinus Premium) — вытрыманае светлае піва з утрыманнем алкаголю 5,1 %;
- Гамбрынус Экселент (чэш. Gambrinus 11° Excelent) — арыгінальнае светлае піва, якое вырабляе з 2008 года з дапамогай тэхналогіі «трайнога хмялення». Утрыманне алкаголю 4,7 %;
- Гамбрынус з паніжаным утрыманнем цукру (чеш. Gambrinus se sníženým obsahem cukrů) — адмысловае светлае піва з паніжанай энергетычнай каштоўнасцю прадукту. Утрыманне алкаголю 3,8 %.
На кожнай бутэльцы чэшскага Гамбрынуса стаіць подпіс галоўнага півавара Яна Главачка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (чэшск.)
- Афіцыйны сайт кампаніі Plzeňský Prazdroj (чэшск.)
- Афіцыйны сайт аўстрыйскага Gambrinus (ням.)
- Gambrinus´ Mug (англ.)
- Розныя кампаніі, якія вырабляюць Гамбрынус (ням.)