Перайсці да зместу

Ганна Георгіеўна Гарчакова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Георгіеўна Гарчакова
Месца нараджэння
Прэміі

Ганна Георгіеўна Гарчакова — дырэктарка Беларускага дзіцячага хоспіса, адна са стваральніц сістэмы аказання паліятыўнай дапамогі дзецям у Беларусі, актывістка хоспіснага руху і паліятыўнай дапамогі[1][2][3].

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу, біёлаг па першай адукацыі, па другой — псіхолаг, таксама праходзіла навучанне ў арганізацыі Chіldren’s Hospіce Іnternatіonal (CHІ). Працавала ў даследчым інстытуце, потым на месцы выхавацелькі ў анка-гематалагічным дзіцячым цэнтры, з часам стала кіраўніцай псіхолага-педагагічнага аддзела[4]. Працуе ў Беларускім дзіцячым хоспісе з моманту яго стварэння 11 лістапада 1994 года. У першыя гады існавання хоспіса таксама выязджала на дом да хворых дзяцей — як псіхолаг[5].

Мае дачку.

Жанчына года Беларусі (2009)[6].

Дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса і яе калектыў атрымалі прэмію «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 года.

Зноскі

  1. minsknews.by(недаступная спасылка)
  2. news.tut.by Архівавана 24 лістапада 2020.
  3. news.tut.by Архівавана 17 жніўня 2014.
  4. zviazda.by
  5. zviazda.by
  6. naviny.by Архівавана 15 сакавіка 2015.