Перайсці да зместу

Ганна Хольмлунд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Хольмлунд
Род дзейнасці фрыстайлістка, футбаліст
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1987(1987-10-03) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт annaholmlund.com (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Іда Хольмлунд (швед. Anna Ida Holmlund; нар. 3 кастрычніка 1987, Сундсваль, Швецыя) — шведская фрыстайлістка, якая выступае ў дысцыпліне скі-крос. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 года. Трохкратны ўладальніца Кубка свету ў заліку скі-кроса (2010/11, 2014/15 і 2015/16), шматразовая пераможца этапаў Кубка свету.

У юнацтве займалася лыжамі і футболам, пазней абрала футбол і гуляла за каманду першага дывізіёна чэмпіянату Швецыі — Sundsvalls DFF. У 2009 годзе зрабілася вядома пра ўключэнне ў алімпійскую праграму дысцыпліны лыжнага фрыстайла — скi-кроса, і спартсменка зноў вярнулася да лыжах. На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы Ганна заняла 6-е месца. З 2009 года ўдзельнічае ў розыгрышы Кубка свету па фрыстайле. У 2011 годзе выйграла бронзавую ўзнагароду на чэмпіянаце свету ў Дзір Вэлі. Восенню 2011 года атрымала сур’ёзную траўму і на год выпала са спорту, у 2013 годзе зноў траўмуецца, аднак усё ж праходзіць кваліфікацыю да Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы на якіх заваявала бронзавую ўзнагароду.

19 снежня 2016 года Хольмлунд атрымала на спаборніцтвах чэрапна-мазгавую траўму, і доўгі час знаходзілася ў медыкаментознай коме. Дактары лічылі, што Ганна не зможа нават сама дыхаць, аднак прагрэс спартсменкі ўразіў усіх. Да восені 2017 года яна ўжо не толькі пазнавала родных, але і самастойна перасоўвалася ў інвалідным крэсле, пачала ўставаць на ногі і да яе часткова вярнуўся дар мовы.