Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа
| Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа | |
|---|---|
| шведск.: Handelshögskolan i Stockholm | |
| | |
| Арыгінальная назва | шведск.: Handelshögskolan i Stockholm |
| Міжнародная назва | англ.: Stockholm School of Economics |
| Заснаваны | 1909 |
| Студэнты | 1 900 і 1 830[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Стакгольм |
| Сайт | hhs.se |
Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа (шведск.: Handelshögskolan i Stockholm) — шведская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Стакгольме.
Установа больш вядомая па-за межамі Швецыі як Стакгольмская школа эканомікі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта прыватная бізнес-школа, размешчаная ў раёне Васастан у цэнтральнай частцы Стакгольма. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграмы аспірантуры.
Магістарская праграма школы па фінансах займае 18-е месца ў свеце. Праграма магістратуры ў галіне менеджменту займае 7-е месца ва ўсім свеце паводле «Financial Times». Установа агулам займае 26-е месца сярод ВНУ ў галіне эканомікі ва ўсім свеце. Школа з’яўляецца адзінай прыватнай ВНУ Швецыі, якая мае правы ўніверсітэта.
Школа заснавала даччыныя ўстановы ў Рызе (Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе), Санкт-Пецярбургу і Маскве.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы