Гелепху
Выгляд
Горад
Гелепху
|
Гелепху — горад у Бутане, адміністрацыйны цэнтр дунгхага Гелепху, у складзе дзонгхага Сарпанг. Горад размешчаны на мяжы з Індыяй. Насельніцтва горада 9199 чалавек (перапіс 2005), а па ацэнцы 2012 года — 10416 чалавек. На захадзе Гелепху злучаны аўтамабільнай дарогай з прымежным горадам Сарпанг, адміністрацыйным цэнтрам дзонгхага, адкуль дарога сыходзіць на поўнач у бок Пунакхі праз Дампху і Вангдзі-Пхадранг. На поўнач з Гелепху сыходзіць дарога да гарадоў Жэмганг і Тонгса.