Гемата-энцэфалічны бар’ер
Гемата-энцэфалічны бар'ер (ГЭБ) (ад стар.-грэч.: αἷμα, род. скл. αἵματος - «кроў» і стар.-грэч.: ἐγκέφαλος - «галаўны мозг») — фізіялагічны бар'ер паміж крывяноснай сістэмай і цэнтральнай нервовай сістэмай. ГЭБ маюць усе пазваночныя.
Галоўная функцыя ГЭБ - падтрыманне гамеастазу мозгу. Ён абараняе нервовую тканку ад цыркулюемых у крыві мікраарганізмаў, таксінаў, клетачных і гумаральных фактараў імуннай сістэмы, якія ўспрымаюць тканку мозгу як чужародную. ГЭБ выконвае функцыю высокаселектыўнага фільтра, праз які з крывяноснага рэчышча ў мозг паступаюць пажыўныя рэчывы, а ў адваротным кірунку выводзяцца прадукты жыццядзейнасці нервовай тканкі.
Разам з тым, наяўнасць ГЭБ абцяжарвае лячэнне шматлікіх захворванняў цэнтральнай нервовай сістэмы, бо ён не прапускае цэлы шэраг лекавых прэпаратаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гемата-энцэфалічны бар’ер