Генуэзскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Генуэзскага заліва

Генуэзскі заліў (італ.: Golfo di Genova) — заліў Лігурыйскага мора ля паўночна-заходніх берагоў Італіі. Даўжыня 30 км; шырыня каля ўваходу ў 96 км. Глыбіня 1000-1500 м. Берагі стромкія і скалістыя. Салёнасць 36,5%. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня 0,3 м. Буйныя парты - Генуя і Савона.