Геранталогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сям'я старых з Партугаліі

Геранталогія (ад стар.-грэч.: γέρων — «стары» і λόγος - «веданне, слова, вучэнне») — навука, якая вывучае біялагічныя, сацыяльныя і псіхалагічныя аспекты старэння чалавека, яго прычыны і спосабы барацьбы з ім (амаладжэнне). Узнікла каля стагоддзя назад.

Пажылы атлет 78-і гадоў падцягваецца на адной руцэ.

Складовымі часткамі геранталогіі з'яўляюцца герыятрыя — вучэнне пра хваробы, звязаныя з інвалюцыйнымі зменамі, а таксама асаблівасці лячэння і прафілактыкі захворванняў у пажылым і старэчым узросце, герагігіена, якая вывучае пытанні агульнай і спецыяльнай гігіены людзей старэйшых узроставых груп і герантапсіхалогія, якая вывучае псіхолага-паводніцкія асаблівасці людзей пажылога і старога ўзросту.

Той жа чалавек у 18 і 80 гадоў, Галівуд [1].
Пажылы атлет 80-і гадоў робіць мах нагой назад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Обри де Грей — «Отмена Старения Архівавана 29 жніўня 2012.» на сайте Института Биологии Старения.
  • «Отечественные записки». № 3 (24) (2005). Старость как социальное явление, институт старости в России.
  • Амосов Н. М., Преодоление старости, — «Будь здоров», Москва, 1996, 190 с [2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]