Перайсці да зместу

Герб Клайпеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Клайпеды
літ.: Klaipėdos herbas
Дэталі
Носьбіт Клайпеда
Зацверджаны 1 ліпеня 1992
Шчыт
іспанскі шчыт
Заснаванне чырвоны шчыт
Іншыя элементы сцяна з трыма вежамі, човен, чатыры зоркі
Раннія версіі
Аўтар герба Кястуціс Міцкявічус

Герб Клайпеды (літ.: Klaipėdos herbas) — афіцыйны сімвал горада Клайпеда, адміністрацыйнага цэнтра Клайпедскага павета Літвы. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці герба гарадскога муніцыпалітэта. Аўтар сучаснага герба — Кястуціс Міцкявічус[1].

Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у чырвоным полі якога намалявана залатая зубчастая мураваная сцяна з трыма вежамі, цэнтральная большая. Вакол вежаў 4 пяцівугольныя зорачкі. Пад сцяной човен[2].

Паводле меркавання большасці гісторыкаў і геральдыстаў, на гербе намаляваны Мемельскі замак  (літ.). Існуе таксама версія, што дзве драўляныя вежы — гэта навігацыйныя маякі, якія сімвалізуюць порт Мемель. Човен з'яўляецца сімвалам значнага транспартнага цэнтра і суднаходства, а зоркі, як лічыцца, паказваюць дарогу караблям[3].

Герб горада на працягу яго гістарычнага развіцця практычна не змяняўся. Найстарэйшая выява герба Мемеля, якая дайшло да нашага часу, выканана на гарадской пячатцы 1619 года[1].

На адным з клайпедскіх дамоў XVIII стагоддзя захавалася рэльефная выява герба Мемеля ў авальным шчыце, з нашлемнікам у выглядзе хлопчыка[4].

Выява зубчастай сцяны з трыма вежамі і чоўнам але без зорак, выкарыстоўвалася на гарадской пячатцы 1900 года і гербе Мемеля 1918 года[5].

У савецкі час герб Клайпеды ўпершыню апрабаваны Рэспубліканскай геральдычнай камісіяй у 1969 годзе. Аўтарам ўзноўленага герба стаў Ёнас Стумбрас. Герб паўтараў гістарычны сімвал горада, але быў выкананы на варажскім шчыце, ад якога пазней адмовіліся[1].

Сучасны выгляд герба горада распрацаваны ў адпаведнасці з гістарычнай версіяй Клайпедскім цэнтрам дызайну і зацверджаны 1 ліпеня 1992 года[1].

Зноскі

  • Geheimes Staatsarchiv preussischer Kulturbesitz, Ostpreussen, Fol. 624, p. 447
  • Heinrich Neu. Das Wappen von Memel. Entstehung und Geschichte. — Bonn, 1958.
  • Edmundas Rimša. Lietuvos heraldika. — Vilnius: Baltos lankos, 2008. ISBN 978-9955-23-202-5
  • Архив Геральдической комиссии Литвы (материал 1967—1970 годов хранится в Центре культурного наследия)