Герб Салікамска
Герб Салікамска — геральдычны сімвал гарадской акругі Салікамск Пермскага края Расіі. Быў зацверджаны рашэннем Салікамскай Думы 12 лютага 2009 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На залатым полі на зялёнай зямлі знаходзіцца чорны калодзеж (для здабычы солі). Паабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх ляжыць барабан з колам на правым слупе. Унутры калодзеж сярэбраны, таксама сярэбраныя вяроўка на барабане, разлітая соль на калодзежы і вакол яго на зямлі.
Тлумачэнне герба
[правіць | правіць зыходнік]- залатое поле — знак дабрабыту і росквіту горада;
- серабро, якое выкарыстоўваецца для выявы солі, азначае чысціню мысляў жыхароў горада Салікамск, якія думаюць толькі аб годнасці і славе сваёй зямлі;
- чорным колерам падкрэсліваецца старажытнасць занятку здабычы солі, бо дрэва, з якога зрабілі калодзеж ад часу пачарнела.
Шісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы герб горада Салікамска быў зацверджаны 17 ліпеня 1783 года. За аснову цяперашняга герба ўзялі гэты герб. У 1862 годзе быў трохі герб абноўлены, але асноўная частка была захавана. У часы СССР герб быў адменены, а Салікамск страціў статус горада (быў пераўтвораны ў вёску). Толькі 27 кастрычніка 1999 года быў адноўлены герб, які быў зацверджаны ў 1783—1862 гадах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]