Гергей Понграц
Выгляд
Гергей Понграц | |
---|---|
венг.: Pongrátz Gergely | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2005 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітычны актывіст |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гергей Понграц (венг.: Pongrátz Gergely; 18 лютага 1932, Герла — 18 мая 2005, Кішкунмайша) — венгерскі аграном і палітычны актывіст, адзін з камандзіраў антыкамуністычнага Венгерскага паўстання 1956 года. Камандаваў паўстанцамі падчас вырашальнага бою за «Пасаж Корвіна» ў Будапешце 1—9 лістапада 1956. Пасля падаўлення паўстання здолеў схавацца і эміграваць, жыў у Аўстрыі, Іспаніі, ЗША. Знаходзіўся ў кіраўніцтве венгерскіх эмігранцкіх арганізацый. У 1991 годзе вярнуўся ў Венгрыю. Выступіў адным з заснавальнікаў праварадыкальнай партыі Ёбік.