Гліністы сланец
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/ShaleUSGOV.jpg/220px-ShaleUSGOV.jpg)
Гліністы сланец — асадкавая горная парода, якая складаецца з гліністых мінералаў (галоўным чынам розных гідраслюд, хларыта і інш), часцінкі якіх звычайна арыентаваны строга паралельна. У выніку такой будовы гліністы сланец набывае выразную сланцаватасць, г.зн. здольнасць расколвацца на тонкія пласцінкі. Утвараецца ў выніку ўшчыльнення глін і частковай іх перакрышталізацыі пры апусканні на значныя глыбіні і ўздзеяння дынамаметамарфізма. Пры далейшай змене ператвараецца ў філіты або хларытавыя сланцы.