Гоначны веласіпед
Гоначны веласіпед (ці ровар), таксама вядомы як шашэйны веласіпед — від веласіпеда, створаны для хуткаснай язды па роўнаму пакрыццю дарог ці па веладарожкам. Звычайна выкарыстоўваецца для велагонак і веламарафонаў.
Такія веласіпеды вылучаюцца сваёй лёгкасцю, жорсткай рамай і вілкай, якія дапамагаюць развіваць высокую хуткасць. Таксама шашэйны веласіпед аснашчаны спецыяльным загнутым стырном (так званыя барановыя рогі), які растасаваны ніжэй за сядло, каб веласіпедыст сядзеў у больш аэрадынамічнай позе.
Рама
[правіць | правіць зыходнік]Рама шашэйнага веласіпеду згодна з правіламі UCI павінна мець форму трохвугольніка, які складаецца з трох прамых труб: верхняй, ніжняй, і трубкі для сядла.
Аднак гэтыя тры трубы і іншыя часткі рамы не павінны заўсёды быць цыліндрычнай формы, і шматлікія шашэйнікі маюць рамы, якія выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя формы. Традыцыйна верхняя труба гоначнага веласіпдеа размешчана амаль паралельна з зямлёй. Некаторыя шашэйнікі, маюць верхнюю трубу, якая нахіляецца ў напрамку задняй часткі веласіпеда.
Колы і гумы
[правіць | правіць зыходнік]Колы значна ўплываюць на хуткасць гоначнага ровара. Большасць такіх ровараў выкарыстоўваюць веласіпедныя колы 700С з дыяметрам шырынёй 622 мм, шырыня шыны 20-25 мм.
Правілы выкарыстання UCI
[правіць | правіць зыходнік]Правілы UCI ў цяперашні час вызначаюць[1], што дарожны ровар валодае наступнымі характарыстыкамі:
- гэта транспартны сродак з пярэднім колам, якое кіруецца стырном, і заднім колам, якое прыводзіцца ў рух сістэмай, якая складаецца з педаляў і ланцуга з дапамогай ног, якія здзяйсняюць кругавы рух
- адзінымі пунктамі апоры з'яўляюцца: ногі на педалях, рукі на стырне і сядзенне на сядле
- колы павінны быць аднолькавага дыяметра, ад 70 да 55 см, і мець мінімум 12 спіц; спіцы могуць быць круглымі, пляскатымі або авальнымі, пры ўмове, што памер іх перасекаў не перавышае 10 мм
- максімальная даўжыня 185 см
- максімальная шырыня 50 см
- вяршыня сядла павінна знаходзіцца па на 5 см ззаду ад вертыкальнай плоскасці, якая праходзіць праз шпіндзель ніжняга кранштэйна
- даўжыня сядла павінна складаць ад 24 да 30 см
- адлегласць паміж шпіндзелем ніжняга кранштэйна і зямлёй павінна складаць ад 24 да 30 см
- адлегласць паміж вертыкаллю, якая праходзіць праз шпіндзель ніжняга кранштэйна, і шпіндзелем пярэдняга кола павінна складаць ад 54 да 65 см
- адлегласць паміж вертыкаллю, якая праходзіць праз шпіндзель ніжняга кранштэйна, і шпіндзелем задняга кола павінна складаць ад 35 да 50 см
- максімальная ўнутраная адлегласць паміж канцамі пярэдняй вілка складае 10,5 см, а задняй-13,5 см
- мінімальная маса 6,8 кг
- каркас павінен быць пабудаваны вакол асноўнага трыкутніка, які складаецца з трубчастых элементаў такім чынам, каб форма кожнага з іх рабіла прамую лінію
- Максімальная вышыня элементаў каркаса павінна складаць 8 см, а мінімальная таўшчыня - 2,5 см. Мінімальная таўшчыня стоек ланцуга і сядла павінна быць зменшана да 1 см. Мінімальная таўшчыня элементаў пярэдняй вілкі павінна складаць 1 см; яны могуць быць прамымі альбо выгнутымі. Верхняя труба можа мець нахіл пры ўмове, што гэты элемент ўкладваецца ў гарызантальны шаблон, вызначаны максімальнай вышынёй 16 см і мінімальнай таўшчынёй 2,5 см
Гэтыя правілы выключаюць выкарыстанне ляжачых ровараў, і дзейнічаюць яны з 1934 года.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ UCI rules, part 1, Chapter 3 Equipment(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 July 2014. Праверана 28 June 2009.