Горная (вецер)
Горная — паўночна-заходні вецер тыпу бары на Байкале. Названы так таму, што дзьме з Прыморскага і Байкальскага хрыбтоў на водную роўнядзь Байкала. Самы часты вецер у кастрычніку і лістападзе.
Узнікненне гэтага ветру абумоўлена існаваннем на паўночным узбярэжжы Байкала горных град Прыморскага і Байкальскага хрыбтоў. Халодныя арктычныя масы, падыходзячы да Байкала, прыпыняюцца ля падножжаў гэтых горных масіваў, не здольныя пераваліць іх з ходу. Назапасіўшы крытычную масу, халоднае паветра перавальвае праз горы і, паскараючыся, накіроўваецца па стромкіх схілах да Байкала. Горная — самы раз’юшаны і падступны з байкальскіх вятроў. Налятае раптоўна, хуткасць нарастае скачкамі, максімальная хуткасць ветру можа дасягаць 40-50 м/с.[1]
У некаторых месцах ўзбярэжжа — у далінах горных рэк — існуюць асабліва спрыяльныя ўмовы для разгону паветраных патокаў. Так узнікаюць сарма, харахаіха і іншыя разнавіднасці горнага ветру ўраганнай сілы.