Грамадзянская навука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грамадзянская навука (англ.: Citizen science) і грамадзянін-навуковец — канцэпцыя правядзення навуковых даследаванняў з прыцягненнем шырокага круга добраахвотнікаў, шматлікія з якіх могуць быць аматарамі, гэта значыць, не мець папярэдняй навуковай адукацыі і падрыхтоўкі па спецыяльнасці.

Выкарыстанне грамадзян-навукоўцаў часта дазваляе навукоўцам больш паспяхова дамагацца іх мэтаў, чым было б магчыма без іх удзелу. Акрамя таго, гэтыя праекты накіраваны на заахвочванне грамадскага ўдзелу ў даследаваннях, а таксама ў навуцы ў цэлым. Некаторыя праграмы распрацаваны спецыяльна для школьнікаў, спалучаючы навуковыя і адукацыйныя мэты. Таксама грамадзянская навука з’яўляецца адным з падыходаў да нефармальнай навуковай адукацыі. Грамадзянская навука часта выкарыстоўваецца як форма адукацыі і прапаганды (то бок папулярызацыя навукі), каб садзейнічаць разуменню грамадскасцю навукі. У апошнія гады, аднак, гэтыя праекты становяцца ўсё больш сканцэнтраванымі на выгадах для навуковых даследаванняў. Сучасная грамадзянская навука адрозніваецца ад яе гістарычных форм у першую чаргу даступнасцю і маштабам удзелу грамадскасці; развіццё тэхналогіі называецца ў якасці адной з асноўных рухаючых сіл нядаўняга выбухнога росту грамадзянскай навукі[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі