Грымбальдава Евангелле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Грымбальдава Евангелле. XI стагоддзе
Матэрыял пергамент
Брытанская бібліятэка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грымбальдава Евангелле, ці Евангелле Грымбальда (англ.: Grimbald Gospels) — англасаксонскі ілюмінаваны рукапіс, створаны ў пачатку XI стагоддзя. У цяперашні час захоўваецца ў зборы Брытанскай бібліятэкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з царквы Святога Хрыста, што ў абацтве Вінчэсцер. Таксама прыпісваецца Эадуі Басану. Пазней, каля XI стагоддзя ў Нью-Мінстэры, туды дадалі копію пісьма Фулько, які рэкамендуе Святога Грымбальда[en]. Грымбальд шанаваўся як святы, і мошчы яго захоўваюцца ў Нью-Мінстэрскім абацтве.

Рукапіс набыты Брытанскім музеем у Куорытча 13 красавіка 1896 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Верхняя вокладка

Рукапіс складаецца са 161 ліста пергамена памерамі 325 x 245 мм (тэкставая прастора: 215 х 155 мм), сабраных пад драўляным пераплётам.

Змяшчае прадмову да Евангелля ад Матфея, спасылкі на каноны адзначаны на палях. Таксама змяшчае копію пісьма ад Фулько, архіепіскапа Рэймскага, да караля Альфрэда (f.158).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]