Перайсці да зместу

Брытанскі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брытанскі музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1753
Заснавальнік Ганс Слоан[1][2]
Адкрыты 1759
Краіна
Месцазнаходжанне The British Museum, Great Russell Street, London WC1B 3DG
Наведвальнікі
  • 5 821 000 чал. (2023)[5]
Памеры фонду 8 000 000[6]
Адрас Great Russell St, Bloomsbury, London WC1B 3DG, UK
Тэлефон +44 (0)20 7323 8000[7]
Праезд метро Holborn, Tottenham Court Road, Russell Square, Goodge St, аўтобус 7, 8, 19, 22b, 25, 38, 55, 98
Дырэктар Hartwig Fischer[d][8][9]
Адкрыты пн-ср,нядзеля 09:00–18:00, чц-сб 09:00–23:00
britishmuseum.org
britishmuseum.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брытанскі музей (англ.: British Museum)  — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер — Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету, другі па наведвальнасці пасля Луўра[10].

Брытанскі музей быў створаны ў 1753 годзе на аснове трох калекцый — калекцыі вядомага брытанскага ўрача і натураліста Ганса Слоана[11], калекцыі графа Роберта Харлі, а таксама бібліятэкі антыквара Роберта Котана, якая стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Стварэнне музея было зацверджана актам Брытанскага парламента.

Першапачаткова музей размясціўся ў Мантэгю-хаўс  (англ.) — арыстакратычным асабняку, размешчаным у лонданскім раёне Блумсберы  (руск.). Ён адкрыўся для наведвальнікаў ў 1759 годзе. Калекцыя пашыралася за кошт набыцця антычных ваз Уільяма Гамільтана  (руск.) (1772), т. зв. мармурам Таўнлі  (англ.) (1804, 1814), калекцыі мінералаў Грэвіля  (англ.) (1810). У 1814—1815 гады парламент выкупіў у лорда Эльджына  (руск.) неацэнныя шэдэўры з афінскага Парфенона. Многія з музейных набыткаў (як, напрыклад, Разецкі камень) трапілі ў Англію пры цёмных абставінах. Грэцыя і Егіпет, з якіх былі вывезеныя старажытныя помнікі, да сённяшняга часу патрабуюць іх вяртання назад.

У XIX стагоддзі Брытанскі музей перажываў асабліва бурны перыяд росту. Зборы экспанатаў былі падзелены на аддзелы, у тым ліку нумізматычны, дзе сабраны манеты і медалі розных краін і эпох, у тым ліку старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія і персідскія, а таксама на калекцыю караля Георга IV. Заалагічны, батанічны, геалагічны і мінералагічны аддзелы былі пры каралеве Вікторыі выдзелены ў адмысловы Музей прыродазнаўства  (руск.) і пераведзены ў 1845 ў Паўднёвы Кенсінгтон. На месцы Мантэгю-хаўса быў ў 1823-47 гг. пабудаваны сучасны будынак музея ў стылі класіцызму (архітэктар Роберт Смёрк).

У першай палове XX стагоддзя Брытанскі музей пашырыў свае зборы блізкаўсходняга мастацтва за кошт правядзення брытанскімі археолагамі шматлікіх раскопак у Месапатаміі. Раздзел старажытнаўсходняга мастацтва найбольш каштоўнай часткай свайго збору абавязаны А. Стэйну  (руск.) і П. Дэвіду  (англ.). З 1926 года брытанскія музей выдае штоквартальны часопіс «British Museum Quarterly». У канцы XX стагоддзя была праведзена перапланіроўка ўнутранай прасторы па праекце Нормана Фостэра.

Першапачаткова адным з галоўных скарбаў музея была яго бібліятэка, найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі. Чытальная зала Брытанскага музея змяшчалася з 1850-х гадоў у асобным будынку-ратондзе. У XX стагоддзі ў бібліятэку паступілі найстаражытныя друкаваныя кнігі і будысцкія рукапісы з Дуньхуана, Сінайскі кодэкс з Ленінграда і выключная па паўнаце калекцыя гебраістычных тэкстаў. У 1972 г. Брытанскі парламент прыняў рашэнне аддзяліць бібліятэку ад музея, размясціўшы яе ў асобным будынку.

Зноскі

  1. Barbier F. Histoire des bibliothèques ; d'Alexandrie aux bibliothèques virtuellesArmand Colin, 2013. — P. 215. — ISBN 978-2-200-27440-5
  2. https://www.britishmuseum.org/about-us/british-museum-story/history
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
  5. Global attractions Attendance Report 2023: The definitive annual attendance study for the themed entertainment and museum industriesTEA, AECOM, 2024. — P. 72. — 88 p.
  6. About us : Fast facts about the MuseumБрытанскі музей.
  7. https://www.britishmuseum.org/about-us/contact-us
  8. Hartwig Fischer Appointed as Director of the British MuseumБрытанскі музей, 2015.
  9. REPORT AND ACCOUNTS FOR THE YEAR ENDED 31 MARCH 2016Брытанскі музей.
  10. Рейтинг посещаемости музеев и выставок // The Art Newspaper Russia № 4 (23). — 2014. — май.
  11. Британский музей // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.