Перайсці да зместу

Гідраэлектрастанцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брацкая ГЭС

Гідраэлектрастанцыя, ГЭСэлектрастанцыя, якая выкарыстоўвае энергію воднага струменя.

Гідраэлектрастанцыі звычайна будуюць на рэках, ствараючы плаціны і вадасховішчы. Сярод пераваг ГЭС нізкі сабекошт электраэнергіі, магчымасць хуткага ўключэння або выключэння генератараў у залежнасці ад аб'ёму спажывання энергіі, аднаўляльная крыніца энергіі, адсутнасць забруджвання паветра. Аднак будаўніцтва ГЭС дарагое і доўгае, часта вадасховішчы займаюць занадта вялікія тэрыторыі, непрадказальна ўплываць на рэгіянальны клімат, а плаціны шкодзіць рыбнай гаспадарцы, бо перакрываюць шляхі да традыцыйных месцаў нерасту рыб (апошнюю праблему можна вырашыць пры дапамозе рыбапрапускных збудаванняў). Таксама да гідраэлектрастанцый адносяць прыліўная электрастанцыя.