Рака

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рака Дзвіна

Рака́ — прыродны паверхневы водны паток, які цячэ ў распрацаваным ім рэчышчы, часамі заліваючы рачную даліну, і жывіцца за кошт сцёку з яго вадазбору.

Рака можа быць пастаянная і перасыхаючая. Пачаткам ракі можа мець быць крыніца, возера, балота ці ледавік — гэта выток ракі. Падчас цячэння дадаецца вада з атмасферных ападкаў і падземных крыніц. Рэкі ўпадаюць у іншыя рэкі, азёры ці моры. Рэкі, якія ўпадаюць у іншыя рэкі, называюцца прытокамі. Галоўная рака разам з прытокамі ўтварае рачную сістэму.

Цячэнне ракі дзеліцца на тры часткі: верхняе (пачатковае ці горнае), сярэдняе і ніжняе (якое выдзяляецца наймацнейшай бакавой эрозіяй). Вусце ракі можа мець трохкутную форму (дэльты).

Вывучэннем рэк займаецца раздзел гідралогіі — патамалогія.

Найдаўжэйшыя рэкі свету
№ п/п Назва Даўжыня(км) Плошча басейна (тыс. км²) Сярэдні расход вады ў вусці (тыс. м³/с) Найбольшы расход вады ў вусці (тыс. м³/с) Цвёрды сцёк (млн. т/год)
1. АмазонкаУкаялі) 7 100 5 965 220,00 360,00 498,00
2. Ніл 6 671 2 870 2,30 6,40 110,50
3. Янцзы 6 300 1 818 34,00 90,20 500,00
4. МісісіпіМісуры 5 969 3 229 19,00 59,00 500,00
5. Хуанхэ 5 464 752 1,50 22,00 380,00
6. ОбІртышом) 5 410 2 990 12,70 43,00 15,00
7. Парана (ад вытокаў Паранаібы) 4 380 2 970 15,00 65,00 129,00
8. Меконг 4 500 810 12,00 30,00 169,60
9. Амур (ад вытокаў Аргуні) 4 440 1 855 10,90 40,00 24,90
10. Лена 4 400 2 490 17,00 200,00 15,40
11. КонгаЛуалабай) 4 320 3 691 40,00 75,00 64,70
12. Макензі (ад вытокаў Піс-Рывер) 4 240 1 760 14,00   15,00
13. Нігер 4 160 2 092 12,00 35,00 67,00
14. Енісей (ад вытокаў Малога Енісея) 4 102 2 580 19,80 154,00 13,20
15. Волга 3 530 1 360 7,70 52,00 25,80
16. Інд 3 180 960 3,80 30,00 435,40
17. Юкан 3 180 900 6,30   88,00
18. Дунай 2 850 817 6,40 20,00 67,50
19. Арынока 2 730 994 29,00 55,00 86,50
20. ГангБрахмапутрай) 2 700 2 055 38,00   2 177,20
21. Замбезі 2 660 1 330 16,00   100,00
22. Мурэй 2 574 1 072 0,50   31,90

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]