Гільдыя кінаакцёраў ЗША
Appearance
Гільдыя кінаакцёраў ЗША | |
---|---|
англ.: Screen Actors Guild | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1933 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 2012 |
Узнагароды | |
sagaftra.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гільдыя кінаакцёраў ЗША (англ.: Screen Actors Guild) — прафесійны саюз, які прадстаўляе больш за 120 000 акцёраў, якія працуюць у ЗША. Гільдыя створана ў 1933 годзе з мэтай ліквідацыі эксплуатацыі акцёраў у Галівудзе. Гільдыя займаецца: вядзеннем перамоў і выкананнем калектыўных дагавораў, стварэннем справядлівай сістэмы кампенсацый, ільгот і ўмоў працы для сваіх членаў, захаваннем аўтарскіх правоў.
У 2012 годзе арганізацыя злілася з Амерыканскай федэрацыяй мастакоў тэлебачання і радыё ў новы прафсаюз SAG-AFTRA[1].
Прэмія[правіць | правіць зыходнік]
З 1995 года ўручае ўласную прэмію Гільдыі кінаакцёраў акцёрам за выбітнае выкананне роляў па розных намінацыях (для кіно і тэлебачання)
Кінанамінацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
- Найлепшая жаночая роля
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшая жаночая роля другога плана
- Найлепшая мужчынская роля другога плана
Тэленамінацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ "SAG, AFTRA Members Approve Merger to Form SAG-AFTRA" (Press release). SAG-AFTRA. 30 сакавіка 2012.
{{cite press release}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гільдыя кінаакцёраў ЗША